Нафтаздабыча

Беларусь не спраўляецца з падзеннем сусветнага кошту на нафту

7
Аб’ёмы экспарту нафтапрадуктаў выраслі за квартал на 20%, у цэлым па “Белнафтахіму” – зваліліся на 29%.

МІНСК, 30 кра — Sputnik. Зніжэнне сусветных коштаў на нафту не дазволіла беларускім НПЗ у студзені-сакавіку 2015 года нарасціць вартасныя аб]ёмы экспарту нафтапрадуктаў, хоць у фізічным эквіваленце аб'ёмы экспарту выраслі на 20%, паведамілі Sputnik ў канцэрне "Белнафтахім".

За студзень-сакавік 2015 сярэдні кошт нафты на сусветных пляцоўках склала 52,7 долары ЗША за барэль.

"Беларускія НПЗ у студзені-сакавіку 2015 года перапрацавалі 5,9 мільёна тон нафты, што на 4,8% больш у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Фізічныя аб'ёмы экспарту нафтапрадуктаў за студзень-сакавік выраслі на 20%, аднак гэта не кампенсавала падзенне экспартных цэн на нафту і прадукты яе перапрацоўкі", — адзначылі ў канцэрне.

Там дадалі, што за студзень-сакавік 2015 года, па папярэдніх дадзеных, вартасныя аб'ёмы экспарту па прадпрыемствах канцэрна знізіліся ў параўнанні з дадзенымі годам раней на 29%. "Пры адсутнасці вартасных страт экспарт тавараў канцэрна паказаў бы прырост на 4,6%", —  падкрэслілі ў "Белнафтахіме".

У той жа час, праінфармавалі там, за студзень-сакавік ў знешнім гандлі таварамі быў атрыманы прафіцыт у памеры 1,37 млрд долараў ЗША.

7
Тэги:
Энергетычны рынак, Топліўна-энергентычны комплекс, Нафта, Белнафтахім, Беларусь
Каментары