Грузавікі на КПП

Дзеянне пагаднення аб транзіце паміж мытнямі РБ і РФ скасавана

47
У ДМК Беларусі называюць “працоўным момантам” факт падпісання прэзідэнтам РФ закона, якім ратыфікаваны пратакол аб спыненні дзеяння адпаведнага пагаднення.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, якім ратыфікуецца пратакол,  паводле якога скасоўваецца дзеянне пагаднення паміж урадамі Расіі і Беларусі аб мытным транзіце тавараў.

Пагадненне паміж урадамі РБ і РФ аб транзіце тавараў, якія перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі дзвюх краін, было падпісана ў 2007 годзе і накіравана на спрашчэнне мытнага афармлення і кантролю над транзітнымі патокамі грузаў. Дакумент распаўсюджваў сваё дзеянне на тавары, што перамяшчаюцца ў / з трэціх краін і прадугледжваў выдачу мытнымі органамі спецыяльных транзітных дазволаў, абмен інфармацыяй аб грузах, кантроль за паступленнем мытных плацяжоў.

"Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Беларусі аб транзіце тавараў, якія перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі РФ і мытнымі органамі РБ, ад 29 чэрвеня 2007 г, спыняе сваё дзеянне з даты ўступлення ў сілу пратакола ў сувязі са стратай яго актуальнасці", —  гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Крамля.

Як растлумачылі Sputnik ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, "у сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза пагадненне страціла сваю актуальнасць і з моманту пачатку працы ЕАЭС ўжо не мела юрыдычнай сілы".

"Спыненне дзеяння пагаднення аб транзіце — працоўны момант, звязаны з дзеяннем нарматыўна-прававой базы ЕАЭС", — дадалі ў ДМК.

47
Тэги:
Мытнае права, Законатворчасць, Заканадаўства і права, Злачынства, Дзяржаўны мытны камітэт РБ, Уладзімір Пуцін, Расія, Беларусь
Беларуская АЭС, архіўнае фота

Расатам: другі блок БелАЭС здадуць заказчыку ў сярэдзіне 2022 года

5
(абноўлена 17:17 07.08.2020)
У карпарацыі разлічваюць, што супрацоўніцтва з беларускімі спецыялістамі не спыніцца з уводам у эксплуатацыю станцыі каля Астраўца.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Другі блок Беларускай атамнай электрастанцыі будзе здадзены заказчыку ў сярэдзіне 2022 года, пра гэта першы намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйнаму кіраванні дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Локшын паведаміў журналістам пасля пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока БелАЭС ў пятніцу.

"Па другім блоку працуем у графіцы. Ён павінен быць здадзены заказчыку ў сярэдзіне 2022 года", - цытуе Локшына БелТА.

Паводле яго слоў, карпарацыя разлічвае на працяг супрацоўніцтва з беларускімі спецыялістамі і пасля ўводу станцыі паблізу Астраўца.

"Мы будуем у свеце шмат блокаў, і ўжо ў двух нашых будоўлях ўдзельнічаюць беларускія спецыялісты - на Курскай АЭС і "Руппур" у Бангладэш. Так што мы спадзяемся, што супрацоўніцтва не спыніцца з уводам у эксплуатацыю беларускай станцыі", - сказаў першы намеснік гендырэктара "Расатама".

Раней у карпарацыі заявілі пра пачатак загрузкі ядзернага паліва ў рэактар энергаблока №1 Беларускай АЭС. Пасля завяршэння работ па забеспячэнню надзейнасці і бяспекі станцыі пачнецца фізічны пуск, пасля якога магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе паступова павышацца. А пасля фізічнага пуску наступіць этап энергетычнага - тады БелАЭС упершыню пачне выпрацоўваць электрычнасць і выдаваць яго ў сетку. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока БелАЭС запланаваны на пачатак 2021 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

5
Тэги:
БелАЭС, Расатам
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Поле на фоне градзірняў БелАЭС

Каранкевіч: першую электраэнергію на БелАЭС плануецца атрымаць увосень

11
(абноўлена 15:06 07.08.2020)
Па словах міністра, беларуская энергасістэма гатовая прыняць увесь аб'ём выпрацаванай на станцыі электраэнергіі і даставіць спажыўцам.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Першую электраэнергію на Беларускай АЭС плануецца атрымаць цяперашняй восенню. Пра гэта міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў журналістам у пятніцу.

Раней у карпарацыі "Расатам" заявілі пра пачатак загрузкі ядзернага паліва ў рэактар энергаблока №1 Беларускай АЭС.

"Сёння на першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі пачата загрузка паліва ў ядзерны рэактар, гэта адзін з этапаў збудавання АЭС. Усяго будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі, гэта поўная загрузка рэактара палівам. Першыя кілават-гадзіны плануецца вырабіць і выдаць у сетку гэтай восенню", - сказаў Каранкевіч, яго цытуе БелТА.

Па словах міністра, беларуская энергасістэма гатовая прыняць увесь аб'ём выпрацаванай на станцыі электрычнай энергіі і даставіць канчатковым спажыўцам.

Ён таксама падкрэсліў, што ўвод АЭС у эксплуатацыю створыць ўмовы для ўмацавання энергетычнай бяспекі Беларусі.

"Гэта надзейная, экалагічная, эканамічна выгадная крыніца энергіі, якая забяспечыць каля 40% усёй патрэбы краіны ў электраэнергіі. Увод БелАЭС дасць значны імпульс для развіцця іншых галін эканомікі з укараненнем інавацыйных тэхналогій", - лічыць Каранкевіч.

Праз час пасля завяршэння работ па забеспячэнниі надзейнасці і бяспекі АЭС, рушыць услед фізічны пуск станцыі, пасля якога магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе паступова павышацца. А пасля фізічнага пуску наступіць этап энергетычнага пуску - тады БелАЭС упершыню пачне выпрацоўваць электрычнасць і выдаваць яго ў сетку. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока БелАЭС запланаваны на пачатак 2021 года.

Ён таксама падкрэсліў, што ўвод АЭС у эксплуатацыю створыць ўмовы для ўмацавання энергетычнай бяспекі Беларусі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

11
Тэги:
Беларусь, БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Які сёння дзень: 9 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 9 жніўня 2020 года

0
(абноўлена 10:47 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.

Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 жніўня

  • У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
  • У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
  • У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 9 жніўня

  • 1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
  • 1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
  • 1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца, грамадскі дзеяч.
  • 1926 год: Янка Запруднік, гісторык, журналіст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
  • 1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
  • 1957 год: Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.

9 жніўня ў народным календары

У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.

Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 8 жніўня везці з поля жыта.

Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай гародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя два карняплоды былі асновай шматлікіх страў напрыканцы лета.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей