Гіпермаркет

На што змяняліся кошты ў мае

27
Інфляцыя за дзве дэкады мая склала 0,3%. Цэны знізіліся на большасць прадуктаў харчавання, тарыфы на ЖКГ, паслугі сувязі і адукацыі не змяніліся.

МІНСК, 28 мая — Sputnik. За першыя дзве дэкады мая інфляцыя ў Беларусі склала 0,3%, паведамілі Sputnik ў міністэрстве гандлю рэспублікі са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У красавіку інфляцыя ў Беларусі склала 0,9%, у параўнанні з пачаткам года цэны выраслі на 5,9%. Больш за ўсё падаражэлі гародніна і бульба, а таксама чай і макароны. Кошты на некаторыя тавары — алей, яйкі, мяса і птушку, а таксама садавіну — знізіліся нязначна. З нехарчовых тавараў у красавіку адзначана зніжэнне коштаў на мэблю і дываны. Упершыню за многія гады было дакументальна зафіксавана зніжэнне коштаў на бензін. З нехарчовых тавараў мацней за ўсё падаражэлі лекі.

"За перыяд 1-19 мая 2015 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 100,3% і за перыяд з 12 па 19 мая не змяніўся", — паведамілі ў Мінгандлю.

Там паведамілі, што за гэты перыяд было адзначана зніжэнне коштаў на: гародніну, бульбу, грэцкую крупу, каўбасу паўвэнджаную, садавіну, рыс, алей, рыбу і рыбапрадукты, кефір, свініну на косткі, яйка курынае, крупы манныя, сыр цвёрды, малако, пельмені мясныя, абутак, мэблю, электратавары.

Нязменнымі засталіся цэны і тарыфы на посуд, паслугі ЖКГ, паслугі ўстаноў дашкольнай і вышэйшай адукацыі, паслугі сувязі.

"Нязначны рост цэн адзначаўся на асобныя тавары — ялавічыну, мясныя кансервы і некаторыя іншыя тавары", — дадалі ў Мінгандлю.

Там падкрэслілі, што такая дынаміка цэн кажа аб своечасовасці прыняцця ўрадам рашэння аб зняцці мараторыя па росце коштаў.

Акрамя таго, па дадзеных маніторынгу, які праводзіцца Мінгандлем, цэны на "спажывецкі кошык" у Беларусі па стане на 19 мая на 23,7% ніжэй коштаў Цэнтральнай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.

27
Тэги:
Цэны і кошты, Спажывецкія тавары, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары