Бабулька з катом на ганку ўласнай хаты

Маламаёмных сем’яў у Беларусі стала больш на 7,7 тысячы

31
Усяго ў рэспубліцы налічваецца больш за 135 тысяч сем’яў, якія жывуць за мяжой беднасці, большасць з іх пражываюць у вёсцы.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. У Беларусі па дадзеных на 1 красавіка 2015-га налічвалася 135 560 хатніх гаспадарак, даход якіх быў менш за бюджэт пражытачнага мінімуму, які лічыцца нацыянальнай рысай малазабяспечанасці, паведамляе Белстат.

Паводле дадзеных дзяржстатыстыкі, на 1-га студзеня 2015 года ў рэспубліцы налічвалася 127 810 такіх сем'яў. Такім чынам, за квартал іх колькасць вырасла на 7750 хатніх гаспадарак.

Доля хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму ў цэлым па рэспубліцы склала 3,5%. Калі ацэньваць па месцы пражывання сем'яў, то ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу налічвалася 2,8% малазабяспечаных сем'яў, у сельскіх населеных пунктах — 5,3%. У параўнанні з дадзенымі годам раней паказчыкі амаль не змяніліся.

Пераважная большасць (каля 70%) малазабяспечаных сем'яў — гэта сем'і, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці.

У камітэце таксама адзначылі, што за першы квартал 2015 года даход сярэдняй беларускай сям'і складаў 8,7 мільёна рублёў у месяц, і ў параўнанні з дадзенымі годам раней, ён вырас на 1,3 мільёна рублёў або на 18,3%.

Пры гэтым у месяц сярэдняя сям'я траціла на спажывецкія выдаткі — на харчаванне, алкаголь, куплю прамтавараў і аплату паслуг — 6,1 мільёна рублёў у месяц. У параўнанні з дадзенымі годам раней такія выдаткі выраслі на 800 тысяч рублёў у месяц ці на 14,3%. На харчаванне даводзілася больш за 42% выдаткаў, на куплю нехарчовых тавараў — 32,6%, яшчэ 22,9% сям'і трацілі на аплату паслуг.

31
Тэги:
Грамадства, Сям'я, Белстат, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары