Долары і беларускія рублі

Курс долара: да 15 000 за $ 1 засталося зусім няшмат

71
(абноўлена 15:05 04.06.2015)
Беларускі рубель працягнуў падаць да даляра і еўра, расійскі рубель таксама падаражэў.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Беларускі рубель у сераду па выніках валютных таргоў у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" аслабеў да валюты на 0,97%, сведчаць вынікі таргоў, апублікаваных на сайце Нацыянальнага банка краіны.

Беларусь з 1 чэрвеня 2015 года перайшла на новы рэжым курсаўтварэння. Цяпер таргі валютай на Беларускай валютна-фондавай біржы праходзяць у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну, па выніках таргоў вызначаецца сярэднеўзважаны курс валют, які публікуецца на сайце Нацбанка.

Па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс долара ЗША склаў 14 943 рублі за долар і вырас на 31 рублёў. Еўра падаражэў на 333 рублі, курс склаў 16 657 рублёў за еўра. Расійскі рубель падаражэў на 2,1 рубля, курс склаў 281,22 беларускіх рублёў за адзін расійскі.

71
Тэги:
Курс валют, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Эканоміка, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, БВФБ, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары