Мікалай Ладуцька, былы старшыня Мінскага гарвыканкама

“Мотавела” ўзначаліў былы мэр Мінска Ладуцька

27
На прадпрыемстве чулі чуткі аб затрыманні стратэгічнага інвестара кампаніі і яго братоў, але афіцыйна нічога не камэнтуюць.

МІНСК, 9 чэр —Sputnik. Калектыву Мінскага мотавелазавода ў якасці кіраўніка прадстаўлены былы старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамілі на прадпрыемстве.

СМІ паведамляюць пра затрыманне ўладальніка "Мотавела" Аляксандра Мураўёва і яго братоў Сяргея і Андрэя са спасылкай на калегаў вядомага бізнэсмэна, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. У жніўні 2007 года Беларусь прадала 99,72% статутнага фонду ААТ "Мотавела" зарэгістраванай у Аўстрыі кампаніі ATEC Holding GmbH, якой кіруе прадпрымальнік Аляксандр Мураўёў.

"Так, сёння Мікалай Аляксандравіч (Ладуцька — Sputnik) быў прадстаўлены калектыву, ён прызначаны да нас генеральным дырэктарам прадпрыемства", — паведамілі Sputnik ў панядзелак у адміністрацыі завода.

 На пытанне аб тым, дзе знаходзіцца папярэдні генеральны дырэктар, у адміністрацыі завода сказалі, што "не маюць інфармацыі".

"Мы чулі з прэсы пра нейкія затрыманні, але, затрыманы, быццам бы інвестар. Ды і то гэта чуткі, ніякай афіцыйнай інфармацыі мы даць не можам па гэтым пытанні", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

Ладуцька узначальваў Мінскі гарвыканкам па тэрміне менш за ўсіх сваіх папярэднікаў: ён быў прызначаны мэрам Мінска 25 чэрвеня 2010 года, пасля таго як папярэдні сталічны начальнік Міхаіл Паўлаў, які кіраваў горадам каля 10 гадоў, памёр у выніку цяжкай хваробы, а лістападзе 2014-га ўказам прэзідэнта вызвалены з гэтай пасады.

27
Тэги:
Адстаўкі і назначэнні, ААТ "Мотавела", Мікалай Ладуцька, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары