Танк з лагатыпам WOT

Мінскі гарвыканкам прадпрымальнікам: бярыце прыклад з World of Tanks

71
(абноўлена 16:59 19.06.2015)
Ад мінскіх прадпрымальнікаў, па словах Дамарацкага, сталіца чакае ініцыятывы – дзяржава стварыла ўсе ўмовы для развіцця малога бізнэсу.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэй Дамарацкі параіў прадпрымальнікам браць прыклад з паспяховай кампаніі "Гейм Стрым" — стваральніка World of Tanks.

Дамарацкі прыняў удзел у паседжанні Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінскім гарвыканкаме, якое прайшло на базе СТАА "Гейм Стрым".

"Гэта прадпрыемства стварыла брэнд World of Tanks, дзякаючы якому ў свеце ведаюць пра Беларусь. У іх ёсць чаму навучыцца — асабліва кадравай і карпаратыўнай палітыцы", — цытуюцца на сайце Мінскага гарвыканкама словы намесніка.

Дамарацкі таксама падкрэсліў, што горад надае асаблівую ўвагу развіццю прадпрымальніцтва. Па словах чыноўніка, цяпер ад мінскіх прадпрымальнікаў патрэбна, у першую чаргу, іх ініцыятыва, паколькі "дзяржава стварыла ўсе ўмовы для развіцця малога бізнэсу".

Кампанія "Гейм Стрым" была створана ў 2005 годзе. Самы вядомы і паспяховы праект кампаніі —World of Tanks. Гульня адзначана самымі значнымі прызамі ў галіне камп'ютэрных гульняў, "Свету танкаў" таксама належыць сусветны рэкорд па колькасці гульцоў онлайн.

71
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Прадпрымальніцтва, ІТ-тэхналогіі, World of Tanks, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары