Антены сотавай сувязі

Мабільныя аператары і правайдары падзеляцца з Мінсувязі даходамі

23
Сродкі пазабюджэтнага фонду пойдуць на развіццё паслуг электрасувязі і дзяржпраграму па стварэнні “электроннага ўрада”.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 246 зацвердзіў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду універсальнага абслугоўвання міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Бюджэт зацверджаны бездэфіцытным, яго даходы і выдаткі ў 2015 годзе павінны скласці 240 мільярдаў рублёў. Як адзначаецца ва ўказе, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, даходы фонду будуць фармавацца з адлічэнняў аператараў электрасувязі ў памеры 1,5% прыбытку, атрыманага ад аказання паслуг электрасувязі.

 Сродкі фонду ў памеры 182 мільярдаў рублёў будуць накіраваныя на фінансаванне капукладанняў, звязаных з аказаннем і развіццём паслуг электрасувязі агульнага карыстання, прадастаўленне якіх гарантавана дзяржавай на ўсёй тэрыторыі краіны па даступных тарыфах, то ёсць фіксаваную тэлефонную сувязь.

 Яшчэ 58 мільярдаў рублёў з пазабюджэтнага фонду плануецца накіраваць на выкананне мерапрыемстваў, уключаных у дзяржаўны праграмы ў сферах інфарматызацыі, інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій (праграма "электроннага ўрада" тэлемедыцына, выкарыстанне ІКТ-тэхналогій у судовай практыцы і г.д.).

 Кантроль за паступленнем у пазабюджэтны фонд адлічэнняў аператараў электрасувязі ўскладзены на Мінсувязі. Гэта ж міністэрства, у выпадку пералічэння сродкаў звыш нарматыву, будзе вяртаць плацельшчыкам лішкі. Ва ўказе адзначаецца, што ўрад мае права ўносіць прэзідэнту прапановы аб карэкціроўцы ў той ці іншы бок даходаў і расходаў фонду.

 Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2015 года. У Беларусі да аператараў электрасувязі адносяцца як мабільныя аператары, так і інтэрнэт-правайдэры, а таксама дзяржаўны аператар кампанія "Белтэлекам".

23
Каментары