Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: заробкі перад выбарамі не павялічацца

20
Не будуць, па словах прэзідэнта, расці і цэны – яны павінны адпавядаць тым грошам, якія атрымліваюць грамадзяне.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Грошы перад выбарамі друкавацца не будуць, як і адбірацца ў якія-небудзь рэзервы, каб падняць заробкі ў краіне, заявіў у аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць восенню бягучага года. Раней ЦВК рэспублікі называў найбольш верагоднай датай выбараў 15 лістапада, аднак ужо ў чэрвені камісія агучыла новую дату — 11 кастрычніка.

"Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы не будзем пад выбары, друкуючы грошы ці адбіраючы з золатавалютных і іншых рэзерваў, накручваць заработныя платы", — сказаў прэзідэнт на нарадзе па актуальных ўнутрыпалітычных пытаннях.

Ён таксама падкрэсліў, што паколькі краіна не мае магчымасці падымаць заработныя платы, цэны павінны адпавядаць тым грошам, якія людзі атрымліваюць.

"Гэта ў нашых руках", — падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў, што да канца жніўня — пачатку верасня ўсе прадпрыемствы рэспублікі павінны працаваць на поўную магутнасць і "не на склад".

"Вось на склад нікому не трэба! Людзі павінны мець працу. Людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі", — сказаў ён.

Паводле звестак Белстата, па стане на 1 чэрвеня запазычанасць па заработнай плаце перад работнікамі мелі 444 арганізацыі, агульная сума доўгу ў параўнанні з маем бягучага года вырасла на 45% і склала больш за 300 мільярдаў рублёў.

20
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Макраэканоміка, Дзяржаўны апарат, Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі (2015), Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары