Беларускія рублі

Беларусы пачалі здымаць рублёвыя ўклады

25
У чэрвені зафіксавана памяншэнне зберажэнняў, якія фізічныя асобы захоўваюць у банках у нацыянальнай валюце.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Адток рублёвых укладаў за чэрвень у беларускай банкаўскай сістэме склаў 750,3 мільярда рублёў, сведчыць статыстыка Нацбанка, апублікаваная на афіцыйным сайце рэгулятара.

На пачатак ліпеня аб'ём тэрміновых дэпазітаў, якія ўваходзяць у грашовы агрэгат М1, склаў 34,3 трыльёна супраць 35 трыльёнаў рублёў, што захоўваліся ў банках на 1 чэрвеня.

 Папярэдні адток рублёвых укладаў быў зафіксаваны ў канцы 2014 года на фоне дэвальвацыйных чаканняў і павышанага попыту на наяўную замежную валюту. У лістападзе 2014-га насельніцтва зняло ў банках 540 мільярдаў рублёў укладаў, у снежні — 4,6 трыльёна.

Урад 19 снежня быў вымушаны распачаць шэраг надзвычайных мер на валютным, грашовым і спажывецкім рынках. Тады дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да даляра склала 25%.

25
Тэги:
Галіны эканомікі, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Макраэканоміка, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары