Чырвоная икра

Рассельгаснагляд не знайшоў ікры ў беларускай ікры

23
Аналіз далікатэснага прадукту вытворчасці “Белрыба” паказаў, што ікра стронгі – ненатуральная.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Рассельгаснагляд выявіў у РФ штучную ікру стронгі, вырабленую ў Беларусі прадпрыемствам "Белрыба", паведамляе прэс-служба ведамства.

Раней расійскі рэгулятар неаднаразова прад'яўляў прэтэнзіі да беларускай рыбнай прадукцыі з-за яе неналежнай якасці.

"Пры малекулярна-генетычным аналізе адабранага ў парадку планавага кантролю і назірання ўзору ікры ласасёвай крупчастай (стронга) вытворчасці ААТ "Белрыба" у даследаваным узоры ДНК відаў рыб сямейства ласосевых не выяўлена, што сведчыць аб штучным паходжанні прадукцыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Расійскае ведамства ўжо адзначала, што прадукцыя ААТ "Белрыба" не заўсёды адпавядае стандартам якасці. Так, 17 лiпеня Рассельгаснагляд забараніў увоз у РФ з Беларусі 15 тон ікры ласасёвай крупчастай вытворчасці гэтага беларускага прадпрыемства з-за сур'ёзных парушэнняў у маркіроўцы упаковак і двайны маркіроўкі слоікаў.

23
Тэги:
Спажывецкія тавары і паслугі, Спажывецкія тавары, ААТ "Белрыба", Беларусь, Расія, Еўропа, Увесь свет
Каментары