Аддзяленне Банк БелВЭБ

Беларускі банк трапіў пад санкцыі ЗША

53
“БелВЭБ” афіцыйна ўключаны ў антырасійскі спіс амерыканскага Міністэрства фінансаў.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Беларускі банк "БелВЭБ" уключаны ў санкцыйных спіс ЗША, паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў.

ЗША пашырылі 31 ліпеня спіс санкцый у дачыненні да Расіі — у абноўлены пералік патрапілі людзі, звязаныя з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, а таксама шэраг чыноўнікаў і афіцыйных асоб РФ, акрамя гэтага там значацца некаторыя камерцыйныя і прамысловыя прадпрыемствы.

У прэс-службе "БелВЭБ" Sputnik паведамілі, што афіцыйная пазіцыя банка будзе сфармуляваная і прадстаўлена ў бліжэйшыя гадзіны. Пры гэтым адзначылі, што радыкальных наступстваў для дзейнасці фінансавай установы не чакаецца.

Зарэгістраваны статутны фонд ААТ "Банк БелВЭБ" складае 1,2 трыльёна беларускіх рублёў. Акцыянерамі банка з'яўляюцца каля 420 юрыдычных і больш за 43 тысяч фізічных асоб. Асноўны акцыянер "Банк БелЗЭБ" — дзяржаўная карпарацыя "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)", якая валодае 97,5% акцый.

У дачыненні да "Знешэканамбанка" і яго даччыных структур санкцыі амерыканскага ўрада былі ўведзеныя раней.

53
Каментары