Слуцкі сыраробчы завод

Расія забараніла ўвоз “малочкі” пяці беларускіх заводаў

39
Пад часовыя санкцыі расійскага ведамства патрапілі заводы з Рагачова, Слуцка, Навагрудка, Смаргоні і Гомеля.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. Рассельгаснагляд з 7 снежня ўвёў часовую забарону на пастаўку ў РФ прадукцыі пяці беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, паведаміла расійскае ведамства ў сераду.

Раней спецыялісты Рассельгаснагляду правялі на шэрагу беларускіх заводаў інспекцыі ў сувязі з выяўленнем у беларускіх прадуктах мікробнага забруджвання, антыбіётыкаў і залішняй колькасці кансервантаў.

"У сувязі з непрыняццем Дзяржветслужбы Рэспублікі Беларусь належных мер па недапушчэнні паставак у Расію небяспечнай прадукцыі, выпрацаванай на пяці праінспектаваных Рассельгаснаглядам ў кастрычніку 2015-га малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, Рассельгаснагляд з 7 снежня 2015-га ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі гэтых прадпрыемстваў", — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Там таксама прыводзіцца спіс прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх уведзены абмежавальныя меры: ААТ "Милкавита", "Рагачоўскі МКК", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат". "Малочная кампанія Наваградскія дары" "Смаргонскія малочныя прадукты" філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

Па звестках ведамства ліст пра гэта рашэнне ў сераду быў накіраваны ў адрас Дзяржветслужбы Беларусі.

Рассельгаснагляд неаднаразова за апошні час прад'яўляе прэтэнзіі да якасці малочнай і іншай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію з Беларусі. Так, 20 лістапада ведамства заявіла аб неабходнасці ўвесці абмежаванні на пастаўкі з шэрагу малочных і рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

39
Тэги:
Прадукты харчавання, Спажывецкія тавары, Галіны эканомікі, Эканоміка, Рассельгаснагляд, Расія, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары