Міністэрства па падатках і зборах

Кіраўнік МПЗ пракантралюе ўсіх кантралёраў

15
(абноўлена 12:16 18.12.2015)
Урад Беларусі даў загад стварыць рабочую групу, якая прааналізуе дзейнасць усіх кантрольных і наглядных органаў.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падпісаў распараджэнне аб стварэнні ў Беларусі межведамаснай працоўнай групы, якая павінна будзе прааналізаваць функцыі і дзейнасць усіх існуючых у рэспубліцы кантрольных і наглядных органаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе беларускага ўрада.

Мэтай дзейнасці групы з'яўляецца выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні кантрольна-рэвізійнай і праваахоўнай дзейнасці.

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе ўрада, узначаліць групу міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, каардынацыя працы групы ўскладзена на першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага.

Паводле распараджэння, група павінна да 1 лютага 2016-га ўнесці ў Саўмін прапановы па выключэнню дубліруючых функцый кантрольных і наглядных органаў, якія выконваюць міністэрства, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя ўлады, а таксама іншыя дзяржструктуры і арганізацыі.

Прапановы павінны быць накіраваны на тое, каб зрушыць акцэнты кантролю з бягучай дзейнасці арганізацый на канчатковы вынік.

Група павінна распрацаваць прапановы па ўдасканаленні механізму правядзення праверак па даручэннях праваахоўных органаў, а таксама па рэфармаванні сістэмы ведамаснага кантролю.

Міністэрству па падатках і зборах даручаецца ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы.

15
Тэги:
Кантралюючыя органы, Урад Беларусі, Міністэрства па падатках і зборах РБ, Беларусь
Каментары