Строительные материалы

План па будаўніцтву жылля за год перавыкананы на 15%

46
(абноўлена 18:04 20.12.2015)
У 2015 годзе ў эксплуатацыю ўведзена больш за пяцьдзесят тысяч кватэр.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. План па будаўніцтве жылля ў гэтым годзе перавыкананы на 15,6%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За адзінаццаць месяцаў 2015 года арганізацыі розных формаў уласнасці пабудавалі 50,2 тыс. новых кватэр, што складае 4 млн. 625 тыс. квадратных метраў жылля.

З іх амаль палова — 40% — было пабудавана для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Яшчэ 20% ад агульнай плошчы пабудаванага ў гэтым годзе жылля было узведзена ў сельскіх населеных пунктах — 29,1% ад агульнага ўводу па Беларусі або 1 млн. 346,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

На жыллёвае будаўніцтва ў студзені-лістападзе выкарыстана 19,7% ад агульнага аб'ёму інвестыцый.

46
Каментары