Мінск, 1 сак — Sputnik. Цэны на некаторыя віды цыгарэт як беларускай, так і імпартнай вытворчасці павялічаныя ў Беларусі з 1 сакавіка.
Згодна з беларускім заканадаўствам вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
У лютым павышэнне закранула некалькіх марак цыгарэт, з сакавіка цэны павышаны на большасць відаў тытунёвых вырабаў. Як вынікае з дадзеных, апублікаваных міністэрствам па падатках і зборах, з 1 сакавіка даражэе прадукцыя вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман":
Акрамя таго, з 1 сакавіка павялічваюцца кошты на некаторыя віды цыгарэт вытворчасці кампаніі "Тытунь-Інвест". У прыватнасці, на 100 рублёў падаражэлі "Форт" і "Форт 7", на 200 рублёў — "Карона слім", на 300 рублёў — "Карона блакітная", цыгарэты марак LD (Red, Blue, Silver) сталі даражэй на 700 рублёў, LD Club Lounge і Club Extra Lounge — на 900 рублёў, на столькі ж падаражэлі некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo.
Цыгарэты More (Red і Blue), Magna (Red і Blue) і Mevius падняліся ў кошце на тысячу рублёў.
Імпартуемыя ў Беларусь цыгарэты таксама сталі даражэй. Так, на тысячу больш цяпер стаяць Dunhill (Blue і Gold), Camel (Filters і Blue), на дзве тысячы — Sobranie (Blacks, Golds, Black, Blue, Gold).
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Першыя партыі былі адпраўлены ў Расію 5 сакавіка, паведаміў Мінтранс РФ.
"Другая адпраўка з "Мазырскага НПЗ" адбылася 6 сакавіка - адгружана партыя мазуту агульным аб'ёмам 3,6 тысячы тон. Груз будзе перавалены ў марскі порт Санкт-Пецярбурга", - гаворыцца ў паведамленні.
Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт праз марскія парты РФ 19 лютага.
Дакумент прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі амаль 10 мільёнаў тон грузаў у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. На 2021-ы запланавана перавалка да 3,5 мільёна тон, на 2022-і - да 3,2 мільёна тон, на 2023-і - да 3,1 мільёна тон. Гаворка пра такія грузы, як бензін, мазут і алей.
Аб'ём нафтапрадуктаў, якія будуць перанакіраваны ў расійскія парты, можа скласці да 4-6 мільёнаў тон. Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія гавані – Усць-Лугу, Прыморск, Высоцкі і Санкт-Пецярбург.
Таксама Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва тэрмінала ў Ленінградскай вобласці за кошт зэканомленых сродкаў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС.
У рэалізацыі праекта зацікаўлены "Беларуская нафтавая кампанія", "Новая нафтавая кампанія", "Мазырскі НПЗ" і "Нафтан".
Як тлумачыў на цырымоніі падпісання пагаднення міністр транспарту РФ, цана для беларускіх пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў будзе ніжэй, чым была пры перавалцы праз прыбалтыйскія парты.
"Усе нашы стывідоры, трэйдары і ўдзельнікі ад РЧ - мы ўсе пайшлі на істотныя зніжкі, зыходзячы з тых аб'ёмаў, якія прапанаваў беларускі бок", - казаў Віталій Савельеў.
У перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў задзейнічаны парты Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці - Усць-Луга (150 км ад Санкт-Пецярбурга), порт Прыморск (5 км ад горада Прыморска, канчатковая кропка Балтыйскай трубаправоднай сістэмы) і "Марскі порт Санкт-Пецярбург".
Не выключана, што ў бліжэйшыя гады будуць пераарыентаваны не толькі нафтавыя беларускія патокі, але і пачнецца адгрузка калійных удабрэнняў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіў новага старшыню праўлення Банка развіцця Беларусі Аляксандра Ягорава, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Наглядальны савет банка прыняў рашэнне аб прызначэнні Аляксандра Ягорава на пасаду старшыні праўлення", - сказаў Галоўчанка, прадстаўляючы новага кіраўніка калектыву. Ён адзначыў, што прызначэнне ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку з кіраўніком дзяржавы.
Па словах прэм'ера, наглядальны савет банка прыняў рашэнне аб прызначэнні Аляксандра Ягорава на пасаду старшыні праўлення з 9 сакавіка 2021 года.
"Каб не было ніякіх абгавораў або крыватолкаў, здагадак адразу скажу - змена кіраўніцтва гэта не вынік нейкай дрэннай працы, недаглядаў, правалаў. За гэтым не стаяць нейкія схаваныя падзеі", - запэўніў Галоўчанка.Пры гэтым прэм'ер-міністр высока ацаніў працу Андрэя Жышкевіча на пасадзе кіраўніка Банка развіцця, пад чыім прафесійным кіраўніцтвам ўстанова дэманстравала высокія вынікі працы.
"Актывы банка выраслі ў паўтара разы, перавысілі да пачатку бягучага года 12 мільярдаў рублёў", - распавёў беларускі прэм'ер.
Галоўчанка нагадаў, што перад урадам стаяць планы па фарсіраванаму развіццю эканомікі. Разгортваецца новы інвестыцыйны цыкл і таму перад банкам ставяцца амбіцыйныя задачы. Зараз ад новага кіраўніка ва ўрадзе чакаюць умацавання ролі банка ў далейшым эканамічным развіцці краіны.
"Банк развіцця павінен трансфармавацца ў сучасны фінансавы інструмент, які адпавядае новым задачам і выклікам", - звярнуў увагу кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, асаблівая роля адводзіцца нарошчванню аб'ёмаў фінансавання важных для рэспублікі інвестыцыйных праектаў і праграм. З чым звязаны і пошук знешніх запазычанняў на камфортных умовах.
Прэм'ер назваў Банк развіцця асноўным інвестыцыйным інструментам урада, або investment arm (інвестыцыйная рука - Sputnik), як кажуць на Захадзе.
Новаму старшыні праўлення усяго 35 гадоў, і гэта самы малады кіраўнік банка ў Беларусі. Аляксандр Ягораў атрымліваў адукацыю ў БДУ і Каледжы Уільямса. Апошнім месцам яго працы значыцца пасада намесніка старшыні праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк".
Папярэдні кіраўнік банка Андрэй Жышкевіч узначаліў фінансавы інстытут у снежні 2018 года, пасля таго, як шмат гадоў кіраваў ЗАТ "Мінскі транзітны банк".
Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.
"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.
Глядзіце таксама: