Аўталаўка ў вёсцы Гадзевічы

Мінгандлю асцерагаецца закрыцця крамаў Белкаапсаюза на сяле

25
За мінулы год страты самай вялікай гандлёвай сеткі склалі 75 мільярдаў рублёў, а за пяць гадоў доля спажыўкааперацыі знізілася да 7,1% у рознічным тавараабароце.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Міністэрства гандлю канстатуе, што ў працы Белкаапсаюза ёсць складанасці і ёсць асцярогі, што страты прадпрыемства могуць прывесці да закрыцця крам гандлёвай сеткі у сельскай мясцовасці.

Белкаапсаюз валодае самай вялікай гандлёвай сеткай у Беларусі, якая налічвае звыш васьмі тысяч гандлёвых аб'ектаў і 700 аўтамагазінаў. У апошнія гады неаднаразова адзначалася, што ў працы арганізацыі ёсць праблемы, а доля яе ў рознічным тавараабароце зніжаецца.

"За мінулы год страты Белкаапсаюза склалі 75 мільярдаў рублёў, следствам чаго можа стаць зніжэнне асартыменту і нават закрыццё сельскіх крамаў", — паведамілі Sputnik у Мінгандлю, каментуючы вынікі другога пасяджэння міжведамаснай рабочай групы па вырашэнні праблем у галіне разлікаў гандлю з пастаўшчыкамі прадукцыі.

Паводле звестак Мінгандлю, у ходзе паседжэння было адзначана, што за апошнія пяць гадоў доля спажыўкааперацыі ў аб'ёме рознічнага тавараабароту гандлю знізілася на 4% (да 7,1%). Ёсць і пытанні са сваечасовасцю разлікаў з пастаўшчыкамі.

У ведамстве прывялі дадзеныя дзяржстатыстыкі, згодна з якімі агульная пратэрмінаваная запазычанасць Белкаапсаюза ў параўнанні з дадзенымі на 1 лютага 2015 года павялічылася на 56%.

ЦЫТ "Пры гэтым, выконваючы сацыяльную функцыю па абслугоўванню сельскіх жыхароў, не заўсёды даводзіцца разлічваць на атрыманне прыбытку, асабліва пры абслугоўванні насельніцтва, якое пражывае ў аддаленых населеных", — адзначылі ў Мінгандлі.

Таксама паведамілі, што па выніках пасяджэння рабочай групы прынята рашэнне прапанаваць Белкаапсаюзу падрыхтаваць і ўнесці ва ўрад шэраг прапаноў, якія дадуць магчымасць павысіць плацёжаздольнасць спажыўкааперацыі.

У Мінгандлю паабяцалі са свайго боку падтрымаць усе канструктыўныя прапановы ў гэтым напрамку.

У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні парламенту і беларускаму народу раскрытыкаваў Белкаапсаюз за праблемы ў працы, а таксама зрабіў шэраг рэзкіх заўваг у адрас профільных міністэрстваў за тое, што гэтыя праблемы ніяк не вырашацца. Паводле яго слоў, калі эфекту не будзе, з "Белкаапсаюзам" трэба будзе нешта вырашаць".

25
Тэги:
Гандль, Міністэрствы і ведамствы, Белкаапсаюз, Мінгандлю РБ, Мінск, Беларусь
Каментары