Фарба ў бляшанках

Фінская Tikkurila сыходзіць з Беларусі і Украіны

8
(абноўлена 15:42 27.06.2016)
Група кампаній прадала свае актывы ў гэтых краінах эстонскай кампаніі FarbaHouse, якая зараз і зоймецца продажамі лакаў і фарбаў.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Фінскі вытворца лакафарбавай прадукцыі "Група кампаній Tikkurila" завяршыла здзелку па продажы сваіх актываў у Беларусі і Украіне, гаворыцца ў паведамленні групы.

Tikkurila абвясціла аб змене мадэлі бізнесу ў маі 2016 года. Здзелка па продажы актываў у Беларусі і Украіне была завершана 21 чэрвеня. Актывы былі прададзеныя за 6,8 мільёнаў еўра, якія мацярынская кампанія выплаціць часткова грашыма, часткова — у выглядзе пагашэння сямігадовай адсоткавай пазыкі.

"На падставе рашэння аб змене сваёй бізнес-мадэлі, пра якую было абвешчана ў маі 2016 года, Tikkurila завяршыла здзелку па продажы сваіх дачэрніх кампаній у Беларусі і Украіне. Гэтыя кампаніі прададзеныя FarbaHouse — кампаніі, заснаванай мясцовым кіраўніцтвам Tikkurila", — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначаецца, што продажам лакафарбавай прадукцыі ў Беларусі і Украіне цяпер будзе займацца FarbaHouse, створаная былымі кіраўнікамі ўкраінскага падраздзялення Tikkurila Мауна Нурмай і Ігарам Жэнеўскім.

У паведамленні таксама гаворыцца, што за 2015 год сумарны абарот украінскай і беларускай "дачок" Tikkurila склаў 12 мільёнаў еўра, колькасць супрацоўнікаў дасягнула 90 чалавек.

8
Тэги:
хімічная прамысловасць, Украіна, Беларусь
Каментары