Гародніна

Белстат: у дэфляцыі вінаватыя памідоры, морква і вінаград

13
Моцна патаннелі сезонныя гародніна і садавіна, а таксама прамысловыя тавары летняга асартыменту: малако, мяса, кава і цукар падаражэлі.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Зніжэнне спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў жніўні было дасягнута ў асноўным праз падзенне коштаў на сезонныя гародніну і садавіну, а таксама праз зніжкі на тавары летняга асартыменту, патаннелі і некаторыя віды паслуг, гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле звестак Белстата, у жніўні 2016 года ў Беларусі ўпершыню за шмат гадоў была зафіксавана дэфляцыя: кошты на тавары і тарыфы на паслугі знізіліся на 0,1%.

Як сведчыць дзяржаўная статыстыка, больш за ўсё ў жніўні патаннела гародніна.

У прыватнасці, памідоры новага ўраджаю сталі таннейшымі на 56%, капуста, морква і салодкі перац — на 31%, буракі — на 29%. Патаннела і садавіна: вінаград — на 18,1%, бананы — на 10,3%, яблыкі — на 5,5%.

Разам з тым, цытрусавыя падаражэлі за жнівень на 10,9% (лідар па росце коштаў), цэны на цукар выраслі на 5,2%, на растваральную каву — на 2,2%.

Кошты на малако і малочныя прадукты павялічыліся на 0,7%, а на мяса і мясапрадукты — на 1,1%.

У разрэзе нехарчовых тавараў стрымліванню росту коштаў спрыяла падзенне кошту на тавары летняга асартыменту.

Так, жаночыя летнія туфлі патаннелі на 6,4%, мужчынскі летні абутак — на 5,7%.

Таксама таннейшымі сталі купальныя касцюмы — на 2,6%, сродкі барацьбы з мікробамі і бактэрыямі — таксама на 2,6%.

У той жа час выраслі кошты на штодзённыя друкаваныя выданні (на 3,9%), цэмент (на 3,6%), халадзільнікі (на 3,5%) і аконнае шкло (на 2,4%).

У цэлым паслугі за жнівень падаражэлі ўсяго толькі на 0,01%. Пры гэтым кошт пражывання ў гатэлях знізіўся на 0,2%, паслугі санаторыяў патаннелі амаль на 3%. Акрамя таго, на 0,02% паменшыўся кошт жыллёва-камунальных паслуг.

13
Тэги:
Міністэрства і ведамствы, Цэны і кошты, Нацыянальны статыстычны камітэт, Беларусь
Каментары