Кіраўнік МАГАТЭ наведвае будаўнічую пляцоўку БелАЭС у Астраўцы

Беларусь гатовая ацаніць бяспеку АЭС у поўным аб'ёме

3
(абноўлена 15:32 22.09.2016)
У Дзяржатамнаглядзе падкрэсліваюць, што стрэс-тэсты – гэта толькі адна са сфер ацэнкі бяспекі, і ўдзячныя экспертам ЕК за тлумачэнні аб парадку іх правядзення ў краінах Еўрасаюза.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Дзяржатамнагляд гатовы ў поўным аб'ёме правесці ацэнку бяспекі БелАЭС, паведамілі Sputnik у прэс-службе ведамства.

"Мы, безумоўна, настроеныя на тое, каб праводзіць у поўным аб'ёме ацэнку бяспекі. Стрэс-тэсты — гэта адна са сфер ацэнкі бяспекі пры экстрэмальных уздзеяннях, таму іх правядзенне вельмі важна, каб быць пэўнымі ва ўсіх аспектах бяспекі нашай станцыі", — заявіла начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская па выніках размоў з прадстаўнікамі Еўракамісіі, якія наведваюць Беларусь у гэтыя дні.

Яна выказала падзяку экспертам ЕК за дэталёвыя тлумачэнні парадку правядзення стрэс-тэстаў у краінах Еўрасаюза. Па словах Лугоўскай, беларускі бок гатовы прымаць дапамогу Еўрасаюза. Дэлегацыя Еўракамісіі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па энергетыцы Томасам знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам, у сераду эксперты ЕК плануюць пакінуць краіну.

Падчас візіту яны абмеркавалі з кіраўніцтвам беларускіх міністэрстваў і ведамстваў шырокае кола пытанняў узаемадзеяння ў кантэксце рэалізацыі першай беларускай ядзернай энергетычнай праграмы. Аднак асноўнай тэмай візіту было стрэс-тэставанне — ацэнка рызыкі і бяспекі АЭС.

Акрамя таго, быў запланаваны візіт экспертаў на пляцоўку будаўніцтва БелАЭС.

Паводле звестак МЗС Беларусі, стрэс-тэсты БелАЭС адбудуцца сёлета ў снежні.

3
Тэги:
Атамная энергетыка, Бел АЭС, Мінск, Беларусь
Каментары