Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын на паседжанні па бюджэту

Беларусь па-ранейшаму хоча ад МВФ крэдыт у тры мільярды долараў

4
(абноўлена 16:35 22.09.2016)
Параметры новай праграмы, якую Беларусь разлічвае пачаць з МВФ, у разуменні беларускіх уладаў не змяніліся.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларускія ўлады па-ранейшаму разлічваюць на прадастаўленне Міжнародным валютным фондам крэдыту ў памеры трох мільярдаў долараў у якасці фінансавай падтрымкі новай праграмы, заявіў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

"Не, параметры праграмы не змяніліся. Гэта па-ранейшаму тры мільярды", — сказаў Амарын у сераду журналістам у Мінску.

Ён адмовіўся ад каментароў пра тое, ці аднавіліся перамовы Беларусі з МВФ па новай праграме, і ці ідуць гэтыя перамовы з экспертамі фонду, якія знаходзяцца зараз у Мінску.

Раней МВФ агучыў прагнозы ў дачыненні да Беларусі. Паводле інфармацыі фонду, рост беларускай эканомікі адновіцца толькі ў 2018 годзе. Інфляцыя ў бягучым годзе складзе 13%, а да 2018 года апусціцца да ўзроўню 10%.

У прагнозе МВФ таксама гаворыцца, што ў ліку асноўных рызык знешнеэканамічнай сферы Беларусі — зніжэнне сусветных коштаў на энэрганосьбіты або збоі ў дамоўленасцях на кошты на нафту і газ з РФ.

4
Тэги:
Крэдытаванне, Міністэрствы і ведамствы, Мінфін РБ, Уладзімір Амарын, Мінск, Беларусь
Каментары