Сім-карта МТС

МТС з 14 кастрычніка падняў тарыфы

51
Змены закранулі ў асноўным абаненцкую плату, галасавую сувязь у межах краіны і sms-паведамленнi, інтэрнэт-паслугі і роўмінг не падаражэлі.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Мабільны аператар МТС з 14 кастрычніка павысіў кошт паслуг па некаторых тарыфных планах мабільнай сувязі. Як паведамляецца на сайце кампаніі, змены закранулі велічыні абаненцкай платы, кошт званкоў унутры рэспублікі і sms-паведамленняў.

Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу засталіся ранейшымі.

Так, па тарыфе "МТС Смарт", які сёння абірае большасць абанентаў кампаніі, абанплата вырасла з 12 да 14,5 рублёў (адразу на 20,8%), па тарыфе "МТС Смарт +" — з 20 да 23,8 рубля (рост 19%).

У той жа час кошт sms-паведамленняў на гэтых тарыфах нязначна знізіўся, званкі ўнутры сеткі звыш уключанага ў абанплату пакета таксама патаннелі — на капейку, затое званкі на іншыя сеткі выраслі на дзесяць капеек за хвіліну.

Па тарыфным плане "Выдатны" абанплата вырасла на 8%, пры гэтым на дзесяць капеек знізіўся кошт аднаго sms-паведамлення. У той жа час МТС пакінуў без зменаў тарыфныя планы, якімі карыстаюцца ў асноўным пажылыя людзі і госці краіны. Кошт размоваў таксама не змяніўся на шэрагу архіўных тарыфных планаў і ўсіх тарыфах лінейкі "МТС-Смарт".

51
Тэги:
Тэлекамунікацыйныя паслугі, МТС, Мінск