Кабякоў патлумачыў, адкуль бяруцца "беларускія крэветкі"

© Sputnik / Людмила ЯнковскаяАраматызаванае сметанковае масла
Араматызаванае сметанковае масла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку прэм'ер-міністра Беларусі, прэтэнзіі да рэспублікі ў пытанні экспарту крэветак не могуць быць слушныя.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Экспарт прадуктаў з Беларусі ў Расію, у тым ліку і крэветак, якія выклікаюць абмеркаванне, законны, запэўніў у інтэрв'ю тэлеканалу "Мір" кіраўнік урада рэспублікі Андрэй Кабякоў.

Сальнічка. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Расія забараніла ўвозіць соль у адказ на санкцыі

Пытанне пра экспарт з Беларусі ў Расію нетыповых для рэспублікі прадуктаў — тых жа крэветак ці яблыкаў — выклікае бурнае абмеркаванне ў абедзвюх краінах. Кіраўнік урада рэспублікі падкрэслівае: пастаўкі Беларуссю падобных прадуктаў у РФ адпавядаюць нормам.

"Калі тыя ж крэветкі ў вылаўленым выглядзе былі ўвезены ў Беларусь і прайшлі ачыстку, саленні і іншае і памянялі свой код — значыць, гэты тавар ужо належным чынам з усімі мерамі эканамічнай палітыкі ўвезены на тэрыторыю Мытнага звязу і далей вольна перамяшчаецца па тэрыторыі", — растлумачыў Кабякоў.

Прэм'ер выключае магчымасць "жулікаў дамовіцца" ў гэтым пытанні.

"Гэта трэба ўжо пракурорам, следчым разбірацца. Як казаў Глеб Жэглоў у свой час, "злодзей павінен сядзець у турме". А ўсё астатняе — ёсць вызначаныя правілы, яны павінны выконвацца", — падкрэсліў прэм'ер.

Кабякоў адзначыў: ён разумее ўсе гутаркі з нагоды крэветак і іншых тавараў.

"Але, яшчэ раз кажу, гэта ўсё ў адпаведнасці з заканадаўствам. Прэтэнзіі тут сама меней не слушныя", — зрабіў выснову прэм'ер-міністр Беларусі.

Экспарт шэрага тавараў з заходніх краін у Расію забаронены пасля ўводзін контрсанкцый: харч з Еўразвяза і яшчэ некалькіх дзяржаў у РФ цяпер трапляць не можа. Часта Рассельгаснагляд упікае Беларусь у быццам бы незаконным рээкспарце "санкцыйных тавараў".

Стужка навiн
0