Грошавыя купюры

Курсы на выходныя: еўра і расійскі рубель падаражэлі

7
(абноўлена 12:23 28.11.2016)
Долар трохі патаннеў па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Беларускі рубель патаннеў да еўра і расійскага рубля ў ходзе таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу. Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы валют на выходныя:

  • долар ЗША — 1,9636 рубля
  • еўра — 2,0804 рубля
  • 100 расійскіх рублёў — 3,0426 рубля

Такім чынам, на таргах 25 лістапада еўра падаражэў практычна на капейку. Расійскі рубель вырас нязначна, долар, наадварот, крыху патаннеў.

У цэлым кошык валют напярэдадні выходных падаражэў на 0,12%.

7
Тэги:
Курс валют, Валютны рынак, Беларуская валютна-фондавая біржа, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары