Грошы беларускія

"Мінімалку" і дапамогу па беспрацоўі за лістапад праіндэксуюць

6
Індэксацыя складзе 5,4%; усе віды стыпендый індэксавацца не будуць, паколькі інфляцыя ў лістападзе не перавысіла пяціпрацэнтны парог да чэрвеня 2016 года.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Месячная мінімальная заработная плата за лістапад будзе праіндэксавана, як і ў папярэднім месяцы, на 5,4%, паведамілі Sputnik у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Індэксацыя на такую велічыню праводзіцца, паколькі інфляцыя за лістапад 2016 года не перавысіла пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (чэрвень 2016 года). У лістападзе памер "мінімалкі" складаў 239 рублёў 42 капейкі.

Таксама на 5,4% будуць праіндэксаваныя ўстаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам, якія праходзяць перападрыхтоўку па напрамках органаў занятасці.

Грашовыя даходы (заработная плата, стыпендыі студэнтам, ардынатарам, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы і курсантаў) індэксавацца не будуць, бо інфляцыя не перавысіла пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (красавік 2016 года).

У Мінпрацы таксама адзначылі, што насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

У ведамстве таксама нагадалі, што, па нацыянальнаму заканадаўству, індэксацыі падлягае не ўвесь памер даходу, а толькі яго частка ў межах 174 рублёў 52 капеек, што складае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі.

6
Тэги:
Мінімальная заработная плата, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары