Будынак Сусветнага банка ў Вашынгтоне

СБ абяцае аднаўленне эканомікі Беларусі толькі у 2018 годзе

4
Павольны рост эканомікі будзе абумоўлены тым, што краіны-суседзі аднаўляюцца слаба. Акрамя таго, Мінск не здолеў дыверсіфікаваць экспарт, а знешняя пазыка застаецца вялікай.

МІНСК, 12 снеж — Sputnik. Сусветны банк прагназуе аднаўленне эканомікі Беларусі не раней 2018 года, гаворыцца ў эканамічным аглядзе СБ, які ў быў прадстаўлены ў панядзелак.

Па прагнозах СБ, у 2016 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 2,7%, у 2017 годзе — на 0,9%. Толькі у 2018 годзе пачнецца слабы эканамічны рост — на 1,1% у параўнанні з 2017 годам.

"Калі казаць пра перспектывы на сярэднетэрміновы перыяд, то мы чакаем, што аднаўленне беларускай эканомікі адбудзецца не раней 2018 года ў выпадку паляпшэння сітуацыі з экспартам. У будучым годзе мы чакаем, што рэцэсія будзе захоўвацца, аднак глыбіня спаду будзе ніжэй, чым ў 2016 годзе", — гаворыцца ў каментары да агляда эканаміста СБ Кірыла Гайдука.

Гайдук падкрэсліў, што ў дадзеным сцэнары закладзена аднаўленне аб'ёмаў паставак нафты і газу з Расіі. Эканаміст лічыць, што ў 2017 годзе магчымы працяг скарачэння рэальных даходаў насельніцтва і рост беспрацоўя.

"Але іх тэмпы будуць менш, чым у гэтым годзе", — у той жа час заўважыў ён.

Павольныя тэмпы аднаўлення эканомікі Беларусі звязаны з тым, што краіны — асноўныя гандлёвыя партнёры рэспублікі таксама аднаўляюцца з рэцэсіі слаба. Акрамя таго, СБ не бачыць у Беларусі "значнага прагрэсу ў частцы дыверсіфікацыі экспарту".

Эканамісты СБ таксама канстатуюць, што дзярждоўг краіны "застаецца значным, пры гэтым патрэба ў знешнім фінансаванні захоўваецца высокай".

У дадзенай сувязі СБ рэкамендуе Беларусі рэформы, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і прадукцыйнасці прадпрыемстваў рэальнага сектара. Акрамя таго, банк лічыць правільным у такой сітуацыі правесці "рэструктурызацыю прадпрыемстваў і закрыццё менш эфектыўных прадпрыемстваў".

4
Тэги:
Сусветны банк, Беларусь
Каментары