Грошы

Банкі пачалі выяўляць падробленыя новыя грошы

3
Усяго за дзевяць месяцаў было выяўлена 856 фальшывых банкнот і манет, дзве з іх - падробленыя банкноты наміналам па 5 рублёў узору 2009 года.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Беларускія банкі па выніках студзеня-верасня 2016 года сутыкнуліся з першымі фактамі падробкі новых грашовых знакаў, уведзеных у абарачэнне ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года, гаворыцца ў лісце Нацыянальнага банка Беларусі.

Як адзначае рэгулятар у лісце, які накіраваны ў камерцыйныя банкі краіны, усяго за 9 месяцаў банкі выявілі 856 фальшывых грашзнакаў, з іх 6 — гэта падробленыя манеты.

Сярод выяўленых фальшывак было таксама знойдзена дзве падробленыя банкноты беларускіх рублёў узору 2009 года, абедзве яны — наміналам у 5 рублёў. "Усе выяўленыя падробленыя беларускія рублі былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны", — адзначаецца ў лісце.

Па дадзеных НБРБ, асноўная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў традыцыйна склалі долары ЗША (53% усіх фальшывак), яшчэ 34,1% прыйшлося на долю расійскіх рублёў, доля еўра склала 11,4%.

"Падробленыя беларускія рублі выяўляліся рэдка — іх доля склала 1,1%", — адзначае Нацбанк.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў павялічылася на 9,6%.

Акрамя таго, было таксама выяўлена па адной падробленай банкноце ўкраінскай грыўны, фунта стэрлінгаў і кітайскага юаня.

У Нацбанку таксама адзначылі, што па выніках 9 месяцаў рост выяўленых фальшывых долараў склаў 12,9%, фальшывыя расійскія рублі сталі выяўляць амаль на 25% часцей. У той жа час колькасць выяўленых падробленых еўра і беларускіх рублёў скарацілася на 21,6% і 35,7% адпаведна.

Рэгулятар звяртае ўвагу, што пераважная большасць выяўленых фальшывых долараў і еўра былі выраблены з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій. Для прайгравання малюнкаў астатніх падробленых долараў ЗША і еўра, а таксама падробленых беларускіх і расійскіх рублёў былі выкарыстаныя тэхналогіі рэпраграфіі — друкаркавыя прылады (струйны друк і электрафатаграфія).

3
Тэги:
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары