Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка

РФ адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь не пазней за 13 красавіка

18
(абноўлена 17:59 04.04.2017)
Нафтавыя пагадненні заключаны да канца 2024 года, з 24 мільёнаў тон 18 мільёнаў тон будзе накіроўвацца на перапрацоўку.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Расія адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшым аб'ёме — 24 мільёна тон у год — не пазней за 13 красавіка, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

У панядзелак па выніках перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна былі знойдзены шляхі ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі паміж Минскам і Масквой, што цягнулася ўжо больш за год. У выніку гэтай спрэчкі РФ пайшла на абмежаванне паставак нафты для Беларусі.

"Пастаўкі нафты будуць адноўленыя да 24 мільёнаў тон у год. Заключаныя пагадненні будуць дзейнічаць з 2017 года па 2024 год уключна", — заявіў Сямашка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У тэлесюжэце было адзначана, што пастаўкі нафты ў ранейшых аб'ёмах будуць адноўленыя не пазней за 13 красавіка. Сямашка ўдакладніў, што з гэтага аб'ёму 18 мільёнаў тон будзе накіроўвацца на беларускія НПЗ для перапрацоўкі, яшчэ 6 мільёнаў тон, з яго слоў, будуць нанова праходзіць мытны кантроль.

"Вось такі мы прынялі тэрмін — "перетаможивание" (перапраходзіць мытню — Sputnik). Пры гэтым вывазныя пошліны на гэты аб'ём нафты будуць цалкам паступаць у бюджэт Беларусі", — удакладніў ён.

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што па выніках перамоваў з Беларусі былі знятыя абавязацельствы па пастаўках на расійскі рынак паліва. Раней, згодна з дамоўленасцямі, Мінск у 2017 годзе павінен быў паставіць на расійскі рынак не менш за 1 млн тон высокаактанавых бензінаў.

Са слоў Сямашкі, зняцце гэтага абавязацельства дазволіць рэспубліцы дадаткова атрымліваць 150 мільёнаў долараў валютнай выручкі.

Дакранаючыся газавых дамоўленасцяў, віцэ-прэм'ер удакладніў, што цэны на газ для Беларусі будуць зніжаныя з 2018 года. Газавыя дамоўленасці будуць дзейнічаць на працягу трох гадоў.

18
Тэги:
Нафта, Уладзімір Сямашка, Расія, Беларусь
Працоўныя мантуюць базавую станцыю сотавай сувязі

Адмена роўмінгу: беларускі мабільны аператар пачаў тэсціраваць сетку

12
(абноўлена 17:09 29.09.2020)
Профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі цяпер працуюць над адменай роўмінгу, тэма стала адной з галоўных на VII Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, які ў гэтыя дні праходзіць у дыстанцыйным фармаце.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. На сённяшнім пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка распавёў, што для адмены роўмінгу паміж дзвюма краінамі трэба дасагласаваць пытанні паміж аператарамі. Адзін з найбуйнейшых беларускіх мабільных правайдараў, тым часам, пачаў тэсціраваць роўмінгавы трафік, паведамілі Sputnik у прэс-службе аператара сувязі.

"Цяпер кампанія праводзіць падрыхтоўчыя мерапрыемствы ў сувязі са зменай умоў аказання паслуг роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. На дадзеным этапе завяршаецца тэсціраванне пропуску роўмінгавага трафіку, падчас якога правяраецца яго карэктнасць вылучэнні з адзінага патоку міжнароднага абмену дадзенымі", - распавяла Sputnik спецыяліст аддзела карпаратыўных камунікацый аператара мабільнай сувязі Алена Станкевіч.

Выніковыя тэрміны змены ўмоў аказання паслуг роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, якія прадугледжваюць зніжэнне тарыфаў на некаторыя віды паслуг, будуць агучаныя ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, дадала прадстаўнік кампаніі.

Ідэя адмены роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўпершыню была агучана менавіта на Форуме рэгіёнаў. На сваім апошнім нарадзе, якое прайшло 25 верасня, міністэрства сувязі дзвюх краін абяцалі да 1 кастрычніка ўжо прынцыпова вырашыць гэтае пытанне (тэхнічна гэта яшчэ зойме нейкі час).

12
Тэги:
роўмінг, Расія, Беларусь
Газаправод

Сямашка: мы прасунуліся ў пытанні па пастаўках газу ў 2021 годзе

7
(абноўлена 11:34 29.09.2020)
Беларускі бок лічыць, што адзіны рынак газу з Расіяй рэальна стварыць да 1 студзеня 2022 года.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Праца з Газпрамам па пытанні паставак прыроднага газу ідзе плённа, сказаў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт Sputnik.

Адказваючы на пытанне аб пастаўках расійскага газу ў наступным годзе, ён распавёў, што 11 верасня адбылася сустрэча з кіраўніком Газпрама Аляксеем Мілерам і "мы прасунуліся ў разуменні. Нюансы казаць не буду".

"У Санкт-Пецярбург я выязджаў і я лічу, што плённа папрацавалі і пагаварылі. У галоўных пытаннях знайшлі кансенсус, як казаў Мішка Гарбачоў (прэзідэнт СССР - Sputnik)", - пажартаваў беларускі пасол.

На яго думку, пытанне з пастаўкамі блакітнага паліва ў рэспубліку будзе вырашацца паэтапна.

"Нейкі крок будзе з 1 студзеня 2021 года. Я думаю, што адзіны рынак (газу Беларусі і Расіі - Sputnik) рэальна стварыць з 1 студзеня 2022 года", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

7
Тэги:
Расія, Беларусь, газ, Уладзімір Сямашка
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

0
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей