Здабыча нафты ў Гомельскай вобласці, архіўнае фота

Новае радовішча нафты знайшлі ў Беларусі

24
(абноўлена 09:21 28.04.2017)
Паводле папярэдніх ацэнак, запасы нафты ў новай залежы складаюць ад 350 да 800 тысяч тон.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Новае радовішча нафты было выяўлена на тэрыторыі Жлобінскага раёна Беларусі, паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Мінпрыроды.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў патрабаваў ад нафтавікоў актывізаваць пошукі пакладаў вуглевадародаў у рэспубліцы, адзначаючы, што "калі ёсць нафта, то недзе павінен быць і газ". У снежні 2016 года віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, выступаючы ў парламенце, заявіў, што ў рэспубліцы можа быць дадаткова адкрыта некалькі радовішчаў нафты з запасамі да пяці мільёнаў тон. У студзені 2017 года ў Беларусі знайшлі новае радовішча нафты, яшчэ адно — у канцы красавіка.

"Падчас выканання Дзяржаўнай праграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2016 — 2020 гады Дзяржаўным прадпрыемствам "НПЦ па геалогіі" на Усходне-Добрагошчанскай плошчы (Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) выяўлены новы залеж нафты", — расказалі ў Мінпрыроды ў чацвер.

Як распавялі ў ведамстве, геалагічныя запасы новай залежы нафты могуць скласці ад 350 да 800 тысяч тон. "Больш дакладная ацэнка будзе дадзена па выніках завяршэння выпрабаванняў, якія праводзяцца ў цяперашні час", — удакладнілі ў Мінпрыроды.

У апошнія тры гады "Беларуснафта" стабілізавалі здабычу нафты на ўзроўні 1,645 мільёна тон у год. Уся нафта, што набываевцца на тэрыторыі Беларусі, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза — у асноўным у Германію.

24
Многія мінчане прызнаюцца, што плацяць за праезд заўсёды: ездзіць зайцам не дазваляе сумленне

МАРГ распавёў, што і калі падаражэе: праезд, жыллёва-камунальныя паслугі, алкаголь і іншае

35
(абноўлена 17:46 09.04.2021)
Прагноз распісаны на бліжэйшы год на рэгулюемыя цэны і тарыфы, якія займаюць найбольшую частку ў выдатках насельніцтва.

МІНСК, 10 кра - Sputnik. Прагноз па росце коштаў на шэраг тавараў і паслуг на 2021 год агучылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, апублікаваўшы "Тарыфны сшытак".

"Тарыфны сшытак" адлюстроўвае памеры і тэрміны павышэння рэгулюемых цэн (тарыфаў) на тавары і паслугі, якія займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў спажывецкіх выдатках насельніцтва", - гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

Пры гэтым ведамства ўдакладняе, што змяненне рэгулюемых цэн будзе прымацца і з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыі і зыходзячы з даходаў насельніцтва.

Што падаражэе ў гэтым годзе?

Па прагнозах, у IV квартале 2021 года павінен падаражэць праезд на 6,8%, або на 5 капеек за білет (нагадаем, цяпер праезд у грамадскім наземным транспарце ў Мінске каштуе 75 капеек, у метро - 80 капеек). Апошні раз цэны на праезд падымаліся ў снежні мінулага года - таксама на 5 капеек.

У другім квартале падаражэюць і чыгуначныя перавозкі - на 15%.

У першым квартале ўжо ўздымалі кошт камуналкі на 8,9%. Рост тарыфаў чакаецца яшчэ і ў другім паўгоддзі: спачатку на 0,6%, потым на 0,4%.

"Прырост плацяжу па стандартнай кватэры не перавысіць 5 долараў ЗША па сярэднегадавым курсе", - нагадалі ў МАРГ.

Нагадаем, што ў лютым людзі сталі скардзіцца на падаражанне камунальных плацяжоў (за студзень) на 20-30%. Улады патлумачылі, што гэта звязана з пахаладаннем і, такім чынам, павелічэннем выдаткаў на ацяпленне.

Падаражэць павінна і адукацыя - на 10% у трэцім квартале (вырастуць цэны як на атрыманне вышэйшай адукацыі, так і на сярэдне-спецыяльную). Нагадаем, у сакавіку Міністэрства адукацыі паведамляла, што пакуль не плануе павышэнне кошту навучання ў ВНУ.

Паслугі сувязі таксама сёлета падаражэюць: мабільная сувязь, інтэрнэт, электрасувязь і паштовыя паслугі за год павінны падняцца ў кошце на 4% (у чацвёртым квартале).

Цыгарэты ў гэтым годзе ў агульнай складанасці вырастуць у кошце амаль на 16%: бліжэйшы рост коштаў - у другім квартале (на 3,7%) і ў трэцім (на 4,9%). Нагадваем, што традыцыйна некаторыя маркі цыгарэт даражэюць з першага дня кожнага месяца.

Моцны алкаголь таксама стане даражэй - на 4,7%. У першым квартале цэны ўжо падымаліся на 2%, наступны раз рост адбудзецца ў трэцім квартале на 2,6%.

Чытайце таксама:

35
Тэги:
насельніцтва, тарыфы, цэны, прагноз, адукацыя, алкаголь, праезд, МАРГ
Работа з дакументамі, архіўнае фота

У Беларусі створаць базу дадзеных аб даходах фізічных асоб

17
(абноўлена 14:01 09.04.2021)
У ёй будуць сабраны звесткі аб даходах не толькі беларусаў, але і замежных грамадзян, а таксама асоб без грамадзянства.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) стане ўладальнікам базы дадзеных аб даходах фізічных асоб. Адпаведная пастанова Саўміна №201 ад 7 красавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, база дадзеных стане часткай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку даходаў фізічных асоб (ААІС). У базе будуць сабраны звесткі аб даходах не толькі беларусаў, але і замежных грамадзян, а таксама асоб без грамадзянства.

Звесткі аб даходах насельніцтва ў МПЗ будуць прадастаўляць: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінфін, ФСАН, Нацыянальнае кадастравае агенцтва, Белдзяржстрах, банкі і аператары паштовай сувязі, ІП, натарыусы, адвакаты, якiя прызнаюцца падатковымі агентамі, прадстаўніцтвы замежных арганізацый.

Да канца года МПЗ, Мінфін, ФСАН, Нацыянальнае кадастравае агенцтва, Белдзяржстрах і Нацыянальны цэнтр электронных паслуг (НЦЭУ) павінны аб'яднаць інфармацыйныя рэсурсы з ААІС. Да інтэграцыі рэсурсаў звесткі аб даходах будуць давацца ў электронным выглядзе ў МПЗ, пасля - праз базу дадзеных.

Калі прадстаўленая інфармацыя аб даходах будзе няпоўнай або недакладнай, неабходна будзе на працягу 30 каляндарных дзён з моманту выяўлення недакладнасцяў прадставіць актуальныя звесткі.

Хто і якія звесткі будзе прадастаўляць

Мінпрацы і ФСАН абавязаны даць справаздачу аб пенсіях, штомесячным грашовым забеспячэнні, розных дапамогах (па догляду за дзецьмі, інвалідамі, асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, беспрацоўі), стыпендыях на прафесійную падрыхтоўку і г.д.

Мінфін будзе прадастаўляць звесткі аб страхавых выплатах (як па добраахвотным, так і па абавязковаму страхаванню).

Нацыянальнае кадастравае агенцтва зробіць справаздачу аб даходах, атрыманых у выніку здзелак па нерухомасцю.

Белдзяржстрах прадаставіць інфармацыю аб выплатах, звязаных са страхавымі выпадкамі.

Аператары паштовай сувязі і банкі - аб даходах з-за мяжы.

Прадстаўніцтвы замежных арганізацый і ІП будуць накіроўваць у базу дадзеных звесткі аб даходах фізічных асоб.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Грамадзянства, грамадзяне, фізічныя асобы, Беларусь
Які сёння дзень: 11 красавіка

Які сёння дзень: 11 красавіка 2021 года

192
(абноўлена 13:14 10.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

  • У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
  • У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
  • У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
  • У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

  • 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
  • 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

192
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень