Беларускі пашпарт і грошы

Валюту купляць без пашпарта можна з 1 чэрвеня

12
(абноўлена 14:58 31.05.2017)
Указ прэзідэнта Беларусі аб адмене рэгістрацыі банкамі пашпартных дадзеных фізічных асоб пры такіх здзелках уступае ў сілу з гэтай даты.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. У Беларусі з 1 чэрвеня адмяняецца рэгістрацыя пашпартных дадзеных фізічных асоб пры куплі замежнай валюты, паведамілі Sputnik ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

Як раней паведамлялася, прэзідэнт Беларусі 29 мая падпісаў указ №192, якім прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 6 кастрычніка 2011 года №449. Гэты дакумент уводзіў норму аб абавязковым прад'яўленні пашпарта фізічнымі асобамі пры куплі наяўнай валюты ў абменных пунктах камерцыйных банкаў.

"У Беларусі з 1 чэрвеня 2017 года адмяняецца неабходнасць рэгістрацыі банкамі пашпартных дадзеных фізічных асоб, якія набываюць замежную валюту. Адпаведная інфармацыя даведзена Нацыянальным банкам да банкаў", — паведамілі ў НБРБ.

Там адзначылі, што рашэнне аб лібералізацыі валютнага рэжыму прынята па ініцыятыве Нацбанка. Падставай для такога рашэння стала стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку. Цягам пэўнага часу на рынку назіраецца збалансаванасць попыту і прапановы.

Такім чынам, у цяперашні час патрабаванне аб рэгістрацыі пашпартных дадзеных пры куплі замежнай валюты фізічнымі асобамі стала залішнім.

Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае адпаведная міжнародным стандартам сістэма ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавых аперацый, якая накіравана на супрацьдзеянне адмыванню грошай, фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага паражэння, адзначылі ў Нацбанку.

Там звярнулі ўвагу, што гэтая сістэма захоўвае патрабаванне па ідэнтыфікацыі асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя (у тым ліку валютна-абменныя) аперацыі, пры суме аперацыі ад 1 000 базавых велічынь (23 тысячы беларускіх рублёў, або прыкладна 12,5 тысяч долараў). У сувязі з гэтым наяўнасць дадатковага комплексу мер па рэгістрацыі пашпартных дадзеных не з'яўляецца мэтазгоднай, падкрэслілі ў НБРБ.

12
Тэги:
Валютны рынак, Нацбанк РБ, Беларусь
Механічны цэх па вытворчасці валаў і шасцерняў для трактароў Беларус на Мінскім трактарным заводзе

Лукашэнка распавёў, чаму яго вучыла мама

9
(абноўлена 15:48 29.05.2020)
Прэзідэнт падчас размовы з рабочымі Мінскага трактарнага завода ў чарговы раз патлумачыў, чаму ён супраць прыватызацыі буйных дзяржпрадпрыемстваў.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі не верыць у эфектыўнасць формулы "прадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на эканамічныя рэформы", пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода.

"Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год Прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

На думку прэзідэнта, ёсць небяспека, што атрыманыя грошы могуць асесці ў кішэнях рэфарматараў. Лукашэнка падкрэсліў, што павальная прыватызацыя - не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці - але за адэкватныя грошы.

"Спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства", - адзначыў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, ён з дзяцінства засвоіў два важных урока - павінна быць справядлівасць і распараджацца чужым нельга.

"Я часта ўспамінаю сваю маму, якая мяне з дзяцінства вучыла. Я ўжо прэзідэнтам стаў, а яна мяне ўсё вучыць. Яна мне заўсёды з дзяцінства казала: не чапай чужога. Гэта закон маім жыцці: усё павінна быць справядліва і чужога чапаць нельга", - сказаў Лукашэнка.

Цяперашнія дзяржпрадпрыемствах у большасці сваёй ствараліся калектывамі людзей, папярэднімі пакаленнямі. Таму, прызнаўся прэзідэнт, ён і не гатовы проста так распрадаваць дзяржаўную ўласнасць.

9
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Стэнд кампаніі Газпрам

"Газпрам" гатовы абмяркоўваць з Беларуссю цану на газ пасля пагашэння доўгу

15
(абноўлена 15:36 29.05.2020)
Згодна з доўгатэрміновым кантрактам, беларускія спажыўцы атрымліваюць расійскае блакітнае паліва па 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў газу.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Пытанне аб умовах паставак газу ў Беларусь ў 2021 годзе будзе весціся пасля пагашэння доўгу за бягучыя пастаўкі, заявіў старшыня праўлення ПАО "Газпром" Аляксей Мілер.

У канцы мінулага года расійскі бок згадзіўся на прапанову беларускіх партнёраў, і на 2020 год захаваліся ранейшыя ўмовы паставак блакітнага паліва. Такім чынам, па ўмовах доўгатэрміновага кантракту, Мінск павінен плаціць 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў газу.

"Агульная сума беларускай запазычанасці за пастаўкі расійскага газу на сёння складае 165 мільёнаў 570 тысяч долараў", - распавёў кіраўнік расійскай карпарацыі.

Па словах Мілера, як толькі будзе цалкам урэгулявана запазычанасць, расійскі бок будзе гатовы прызначыць перамовы па ўмовах пастаўкі газу з 1 студзеня будучага года.

Пасля чаго дадаў, што ліст, у якім выкладзеная пазіцыя ПАТ "Газпром", накіраваны міністру энергетыкі Беларусі Уладзіміру Каранкевічу.

Напярэдадні кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін падчас тэлефоннай размовы дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі працягнуць перамовы па пытанні цэнаўтварэння на газ для Беларусі.

Беларускі бок настойвае на пераглядзе цэны, якая закладзена ў кантракце на дадзены год. У Мінску аргументуюць гэта тым, што аптовая цана на газ на еўрапейскім рынку ў цяперашні час складае каля 80 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

15
Тэги:
газ, Газпром, Беларусь
Півоні, архіўнае фота

Хмялее чмель, чмялее луг: 10 лепшых вершаў пра лета

13015
(абноўлена 11:33 30.05.2020)
Доўгачаканае лета на парозе - самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Sputnik зрабіў адмысловую падборку, каб любы жадаючы змог пачытаць вершы пра лета на беларускай мове і палепшыць настрой.

Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!

Вядома ж, такая прыгожая пара не магла застацца не апетай у вершах – шмат беларускіх паэтаў прысвяцілі лету свае творы. У іх каласіцца жыта, казуркі збіраюць нектар са стракатых кветак, паўнаводныя рэкі нясуць свае воды праз палі, блакіныя ад васількоў, а уначы над імі раскідваецца зорны небасхіл, па якому месяц плыве і хаваецца за лёгкія хмаркі.

Чытайце ў падборцы Sputnik, якія вершы пра лета пісалі знакамітыя беларускія пісьменнікі.

13015
Тэги:
вершы на беларускай мове, Лета
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне