Дзеці ядуць марозіва

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі беларускага марозіва

12
(абноўлена 18:56 02.08.2017)
У прадукцыі прадпрыемства "Марозпрадукт" нагляднае ведамства выявіла рэшткавыя сляды антыбіётыка.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Рассельгаснагляд з 4 жніўня ўводзіць забарону на пастаўкі ў Расію прадукцыі з беларускага прадпрыемства "Марозпрадукт" — вытворцы марозіва.

Як паведамляе ведамства, такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў марозіве беларускага завода былі паўторна выяўлены рэшткавыя сляды антыбіётыка лінкаміцына ў канцэнтрацыях, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя.

Таксама з 4 жніўня Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага кантролю ў дачыненні да прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію прадукцыі агракамбіната "Дзяржынскі".

Пад узмоцнены кантроль з 4 жніўня таксама пастаўлена прадукцыя кампаніі "Бабулін гарлачык" (тры выпадкі выяўлення рэшткаў фторахіналонаў у сухім абястлушчаным малацэ), Гомельскага мясакамбіната (у гатовых мясных вырабах знойдзены супрацьгрыбковы прэпарат цілміказін, антыбіётыкі энрафлаксацын і цыпрафлаксацын).

Акрамя таго, з-за парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў узмоцнены кантроль за прадукцыяй мясакамбіната "Мір", кампаніі "Смалявічы бройлер", "Шчучынскага масласырзавода".

12
Тэги:
Марозіва, Марозпрадукт, Рассельгаснагляд, Беларусь

Пасяджэнне Эканамічнага савета краін СНД - відэа

12
(абноўлена 20:07 18.06.2021)
Кіраўнікі дэлегацый краін Садружнасці абмяркоўвалі пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Глядзіце на відэа 90-е пасяджэнне Эканамічнага савета СНД.

У парадак дня пасяджэння, у прыватнасці, было ўключана пытанне аб стварэнні гандлёва-выставачных цэнтраў краін СНД на тэрыторыі ВДНГ у Маскве.

У цяперашні час на тэрыторыі ВДНГ дзейнічаюць павільёны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, таксама ў тэставым рэжыме адкрыты павільён Малдовы. Мяркуецца, што ўжо ў гэтым годзе пачнуць працаваць павільёны Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.

Плануецца, што гэтыя цэнтры прымуць актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, якія прысвечаны 30-гадоваму юбілею СНД, які адзначаецца ў гэтым годзе.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
відэа, СНД, Эканамічны савет краін СНД, пасяджэнне
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Макей: Беларусь выстаіць ва ўмовах санкцый Захаду

39
(абноўлена 17:02 18.06.2021)
Па словах кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, меры ў адказ на санкцыі будуць прымацца з улікам саюзніцкіх адносін.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Беларусь здолее выстаяць ва ўмовах заходніх санкцый, а меры рэспублікі ў адказ улічваюць наяўнасць у Мінска саюзнікаў, якія гатовы падтрымаць, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

"Мы выстаім", - сказаў ён пасля перамоў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Пры гэтым Макей адзначыў, што краіна прыме "канкрэтныя меры" процідзеяння, пры гэтым будзе ўлічвацца тое, што Беларусь не адна, і ў яе ёсць верныя саюзнікі, якія гатовы заўсёды падтрымаць рэспубліку.

Новы чацвёрты пакет санкцый

Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас пленарнай сесіі ў Страсбургу.

Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад плацежнай сістэмы SWIFT.

Санкцыі могуць таксама закрануць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.

У санкцыйны пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair у Мінску.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісах - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання і распазнання).

Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Захад, санкцыі, Беларусь, Уладзімір Макей
Фантан - любімае месца ўсіх дзяцей

Зноў аранжавы ўзровень: спёка ў Беларусі захоўваецца

25
(абноўлена 16:19 20.06.2021)
Дажджоў сіноптыкі па-ранейшаму не прагназуюць, у некаторых раёнах з-за спякоты забаронена наведванне лясоў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. У дзённы час у пачатку тыдня на большай частцы Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +33 градусаў.

Захаваецца спякота 22-23 чэрвеня, чакаецца малавоблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў, вецер будзе дзьмуць умераны і паўднёва-ўсходні, паведамілі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі раяць не забываць асноўныя правілы паводзін у спякоту, асабліва для пажылых людзей: не выходзіць з дому без патрэбы падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, абавязкова апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду. Знаходзячыся на вуліцы, можна часам заходзіць у крамы або гандлёвыя цэнтры з кандыцыянерамі.

Надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня

У Мінску ў панядзелак ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу да +18, днём паветра прагрэецца да +32C.

У Брэсце невялікая воблачнасць, могуць прайсці кароткачасовыя дажджы (іх верагоднасць сіноптыкі ацэньваюць у 5-10%, тэмпература паветра да +32C, такое ж надвор'е чакаецца і ў Гродне.

У Віцебску без ападкаў і да +33C, а вось у Гомелі сіноптыкі не выключаюць дождж, тэмпература паветра да + 32C. У Магілёве невялікая воблачнасць, таксама магчымы кароткачасовы дождж.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
Дождж, сіноптыкі, Беларусь, Аранжавы ўзровень небяспекі