Працоўныя інструменты медыка, архіўнае фота

Заробкі лекараў і настаўнікаў у Беларусі падымуць да 800 рублёў

8
(абноўлена 16:44 15.08.2017)
Прэзідэнт на нарадзе ў аўторак запатрабаваў павысіць заробкі ў бюджэтнікаў у сацыяльнай сферы.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Заробкі педагогаў і лекараў да канца бягучага года давядуць да сярэдняга паказчыка ў 800 рублёў, заявіў журналістам у аўторак віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко.

Віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка абмеркавалі ў аўторак з прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам пытанні развіцця сферы адукацыі. Акрамя звязаных з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй пытанняў паднялі на абмеркаванні і тэму заробкаў бюджэтнікаў у сацыяльнай сферы.

"Заробак педагога, як і зарплата лекара, павінна быць годнай — і задачу прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе. У гэтым годзе ў нас плануецца 800 рублёў у сярэднім па галіне", — сказаў Жарко.

Ён таксама ўдакладніў, што дадзенага ўзроўню ў рэспубліцы плануецца дасягнуць да канца бягучага года. "У наступным годзе зарплата павінна быць вышэй", — прыводзіць БелТА словы віцэ-прэм'ера.

У цэлым па рэспубліцы да канца гэтага года прэзідэнт патрабуе падняць узровень сярэдняй зарплаты да тысячы рублёў (500 долараў ЗША ў эквіваленце). Па Мінску ж патрабуюць больш істотнага яго павелічэння — да 700 долараў.

8
Тэги:
Васіль Жарко, Беларусь

Эканоміка