Купля ў інтэрнэце

Беларускія крамы ігнаруюць "Кіберпанядзелак"

32
(абноўлена 16:57 27.11.2017)
Ва ўсім свеце 27 лістапада анлайн-крамы ладзяць распродажы, працягваючы "Чорную пятніцу".

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Большасць беларускіх анлайн-крам не прымаюць удзел у сусветнай акцыі "Кіберпанядзелак", да такой высновы прыйшоў Sputnik пасля вывучэння акцый інтэрнэт-пляцовак.

"Кіберпанядзелак" — яшчэ адна сусветная акцыя распродажаў, якая звычайна праходзіць у першы панядзелак пасля "Чорнай пятніцы". Сёння многія заходнія анлайн-крамы абвясцілі вялікія зніжкі, аднак у Беларусі купіць электроніку па нізкіх коштах 27 лістапада нельга.

Большасць беларускіх анлайн-крам тэхнікі і электронікі ў "Кіберпанядзелку" вырашылі не браць удзелу: на буйных пляцоўках ёсць інфармацыя толькі аб рэгулярных акцыях і суперпрапановах на некаторыя тавары.

Некалькі інтэрнэт-крам падключыліся да "Кіберпанядзелка", аднак зніжкі ў іх не перавышаюць 5-7%.

Зрэшты, інтэрнэт-крамы Беларусі прымалі ўдзел у "Чорнай пятніцы": шмат хто таксама аб'яўляў зніжкі на электроніку і спадарожныя тавары. Аб выніках сусветнай акцыі рытэйлеры пакуль нічога не заяўлялі.

Купіць са зніжкай тэхніку ў "Кіберпанядзелак" беларусы могуць на замежных пляцоўках — скажам, да паловы знізіў на частку тавараў кошты Amazon. Аднак у дадзеным выпадку неабходна памятаць аб абмежаванні на пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў: калі тавар каштуе больш за 22 еўра, за яго прыйдзецца заплаціць пошліну.

32
Тэги:
скидки, киберпонедельник, Беларусь
Каментары