Сметнік (архіўнае фота)

Беларусь пабудуе сметнік на еўрапейскія грошы

34
(абноўлена 17:30 06.06.2018)
Крэдыт ад ЕБРР плануецца накіраваць на будаўніцтва палігона для камунальных адходаў і мадэрнізацыю іх збору ў двух раёнах Беларусі.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Беларусь возьме да пяці мільёнаў еўра ў крэдыт на 15 гадоў у Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў 2018-2021 гадах.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў неабходны ўказ, які ўхваляе крэдытнае пагадненне з ЕБРР як аснову для далейшых перамоваў.

Сродкі плануецца накіраваць на будаўніцтва новага рэгіянальнага палігона цвёрдых камунальных адходаў і мадэрнізацыю сістэмы збору адходаў у Пухавіцкім і Чэрвеньскім раёнах.

МЗС Беларусі атрымаў паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў з ЕБРР і падпісанне пагаднення ў выпадку дасягнення дамоўленасцяў у рамках ухваленага кіраўніком дзяржавы праекта.

Кабінет міністраў будзе сачыць за абслугоўваннем і своечасовым пагашэннем крэдыту за кошт сродкаў беларускага бюджэту, а таксама кантраляваць мэтавае выкарыстанне грошай.

34
Тэги:
смецце, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Беларусь
Каментары