Камбайн Палессе холдынгу Гомсельмаш, архіўнае фота

Беларускія камбайны пачалі працаваць на палях Грузіі

20
(абноўлена 22:01 06.07.2018)
Грузінскі бок якасць беларускай тэхнікі ацаніў высока: на думку спецыялістаў, па эфектыўнасці працы яна не саступае лепшым сусветным брэндам.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Буйная партыя новых беларускіх камбайнаў ААТ "Гомсельмаш" прыступіла да працы на грузінскіх палях, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Грузіі.

Афіцыйная цырымонія ўводу тэхнікі ў эксплуатацыю адбылася ў вобласці Кахеція. У мерапрыемстве ўдзельнічаў пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў.

Паводле яго слоў, беларускі бок зацікаўлены і далей пашыраць прысутнасць сваёй тэхнікі на сельскагаспадарчых землях Грузіі і не проста пастаўляць камбайны, але і навучаць мясцовых спецыялістаў іх эксплуатацыі.

У пасольстве таксама адзначылі, што грузінскі бок якасць беларускай тэхнікі ацаніў высока.

"Было падкрэслена, што па эфектыўнасці работы беларуская тэхніка не саступае лепшым сусветным брэндам у дадзеным сегменце", — паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

Дамоўленасць аб пастаўках у Грузію першай партыі з 30 беларускіх камбайнаў КЗС-10 і КЗС-812 вытворчасці "Гомсельмаша" віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы анансаваў напярэдадні візіту ў Грузію прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сакавіку бягучага года.

20
Тэги:
ПА Гомсельмаш, Грузія, Беларусь
По теме
Фотафакт: Мікалай Лукашэнка пазнаёміўся з дачкой прэзідэнта Грузіі
Каментары