Праца прадпрыемства Беларуськалій

Яшчэ адзін горад шахцёраў з'явіцца ў Беларусі

20
(абноўлена 09:38 27.08.2018)
ААТ "Беларуськалій" у хуткім часе адкрые ў Петрыкаве горна-абагачальны камбінат.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Петрыкаў стане другім горадам шахцёраў у Беларусі пасля Салігорска, паведаміў у нядзелю ў эфіры тэлеканала АНТ генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты.

"Сёння мы будуем там новы горна-абагачальны камбінат, які пачне сваю працу ўжо ў наступным годзе. Сёння работы завершаны амаль на 70%. Сканчаецца ў бягучым годзе праходка ствалоў, вядуцца работы па будаўніцтве абагачальнай фабрыкі", — сказаў спікер.

У Петрыкаве актыўна будуецца жыллё для рабочых. Ужо з'явіліся два жылыя дамы. У 2018 годзе плануецца закласці каля 200 кватэр і дзіцячы садок.

"У наступным годзе каля 300 кватэр мы будзем здаваць для нашых работнікаў, для тых людзей, якія пераедуць туды працаваць", — дадаў Галаваты.

Петрыкаў — горад у Гомельскай вобласці. Насельніцтва — больш за 10 тысяч чалавек. У Петрыкаве працуюць суднабудаўніча-суднарамонтны завод, заводы керамзітавага жвіру, хлебазавод, камбінат будматэрыялаў, ажыццяўляецца здабыча калію.

У нядзелю Салігорск адзначыў 60-годдзе. Са святам гараджан павіншаваў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. У горадзе прайшлі рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег, канцэрт Прэзідэнцкага аркестра, міжнародны фестываль званоў і вячэрні канцэрт на цэнтральнай плошчы.

20
Тэги:
ААТ "Беларуськалій", Беларусь
Каментары