Кавуны, сабраныя ў сяле

Каля 500 тон кавуноў плануюць сабраць у Беларусі

16
(абноўлена 15:49 05.09.2018)
Асноўныя ўчасткі высадкі кавуноў у Беларусі знаходзяцца ў Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

МІНСК, 5 вер — Spuntik. Каля 500 тон кавуноў плануюць сабраць у Беларусі ў бягучым годзе, паведаміла ў сераду намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Таццяна Карбановіч.

Сем тон кавуноў аграрыі ўжо сабралі. Яны пастаўляюцца ў беларускія гандлёвыя сеткі.

"У гэтым годзе чакаем сабраць каля 500 тон", — цытуе БелТА словы Карбановіч.

Бахчавыя культуры ў Беларусі пачалі вырошчваць нядаўна. Кавуны ў гэтым годзе высадзілі галоўным чынам у Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Пад гэтую культуру адвялі 26 гектараў.

Лічба ў 500 тон не рэкордная: у 2016 годзе ў краіне сабралі 808 тон кавуноў. Іх якасць прызналі нават у Астрахані, ацаніўшы смак беларускай ягады.

Магчымасць для культывацыі кавуноў у Беларусі ўзнікла дзякуючы зменам клімату: кліматычныя зоны зрушыліся на 100-150 кіламетраў на поўнач.

 

16
Тэги:
Садавіна і гародніна, Беларусь
Каментары