ААТ БелАЗ

"БелАЗ" выйшаў са сваёй прадукцыяй на рынкі Інданезіі і Філіпін

9
(абноўлена 10:39 01.10.2018)
Сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве ўжо перавысіла 1500 рублёў і стала самай высокай сярод прамысловых прадпрыемстваў краіны.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў беларускае ААТ "БелАЗ" пачало пастаўляць сваю прадукцыю ў Інданезію, паведаміў у эфіры вячэрняга навінавага выпуску тэлеканала АНТ гендырэктар прадпрыемства Пётр Пархомчык.

У гэтыя дні ААТ "БелАЗ" адзначае юбілей — 70 гадоў з дня ўтварэння.

Уладзімір Пуцін у Кузбасе
© Фото : пресс-служба президента России

"Мы працуем над дыверсіфікацыяй рынкаў збыту нашай прадукцыі, асвойваем новыя перспектыўныя напрамкі. Ужо паставілі ў Інданэзію 70 кар'ерных самазвалаў, да канца года плануем паставіць у гэтую краіну яшчэ 40", — сказаў Пархомчык.

Пархомчык таксама адзначыў, што Інданезія дапамагла прадпрыемству ўвайсці са сваёй прадукцыяй на перспектыўны філіпінскі рынак.

"Мы паставілі першыя кар'ерныя самазвалы на Філіпіны", — сказаў гендырэктар "БелАЗа".

У цэлым, па словах Пархомчыка, "БелАЗ" разлічвае вырабіць і прадаць да 800 самазвалаў у год. Ён удакладніў, што асноўным спажыўцом кар'ернай тэхнікі прадпрыемства па-ранейшаму з'яўляецца Расія, яна купляе да 40 працэнтаў усёй прадукцыі завода.

Гаворачы аб стратэгічных планах прадпрыемства з улікам тэндэнцый на сусветным рынку, Пархомчык адзначыў, што трэба аператыўна знайсці рынкі, куды не пастаўляюць тэхніку бліжэйшыя замежныя канкурэнты — Японія і ЗША. У цяперашні час "БелАЗ" пастаўляе сваю прадукцыю ў 80 краін свету. У сярэднім заработная плата на прадпрыемства складае больш за 1500 рублёў.

9
Тэги:
ААТ "БелАЗ", Філіпіны, Інданэзія, Беларусь
Каментары