Стала вядома, колькі ў сярэднім зарабілі беларусы ў верасні

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амбіцыйная задача падцягнуць заробак да ўзроўню ў пяцьсот долараў або тысячу рублёў у сярэднім па Беларусі па-ранейшаму застаецца недасяжнай марай для чыноўнікаў.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Намінальны налічаны сярэдні заробак беларусаў у верасні гэтага года склаў 963,6 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Цікава, што яшчэ ў жніўні беларусы зараблялі ў сярэднім 987,5 рублёў, у ліпені - 973,8 рубля.

Гэты паказчык выраўнуецца хутчэй за ўсё ўжо ў справаздачнасці Белстата за кастрычнік, паколькі з 1 кастрычніка рашэннем урада тарыфная стаўка першага разраду была павялічана з 34 да 35,5 рублёў.

"Усе гэтыя меры, па нашых разліках, дазволяць ужо ў IV квартале выйсці на мэтавую задачу - забяспечыць сярэдні заробак па бюджэтнай сферы ў памеры 80% ад сярэдняга зарабку па краіне. Арыентавана ў снежні бягучага года сярэдні заробак бюджэтнікаў складзе 850 рублёў", - заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Урад вызначыў для сябе мэту на наступны год, згодна з якой сярэдні заробак беларусаў нарэшце пераадолее планку ў тысячу беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0