Адзіны тарыф на электрычнасць для беларусаў увядуць у 2019 годзе

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЭлектрычная падстанцыя
Электрычная падстанцыя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі плануюць адмяніць дыферэнцыраваны тарыф на электраэнергію ўжо ў наступным годзе.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Адзіны тарыф на электраэнергію для беларусаў па плане будзе ўведзены ў будучым годзе, распавёў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў.

Па словах беларускага чыноўніка, будаўнічая галіна мае намер стварыць усе ўмовы для таго, каб максімальна задзейнічаць выкарыстанне электрычнасці.

"Адпрацоўваем пытанне па дыферэнцыяваным тарыфе на электрычнасць. Плануем, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. Гэта значыць адменім дыферэнцыраваны", - цытуе Уладзіміра Кухарава БелТА.

Раней былы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заяўляў, што з уводам Беларускай атамнай станцыі кошт электрычнасці ў краіне будзе ніжэй, чым у суседняй Расіі.

Пры гэтым ён выступаў за зніжэнне тарыфаў на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі. Ён таксама сцвярджаў, што беларусы аплачваюць толькі 85% ад кошту аднаго кілавата энергіі.

Стужка навiн
0