Амаль абяцаная тысяча: якім быў сярэдні заробак па краіне ў кастрычніку

© Sputnik / Виктор ТолочкоТысяча беларускіх рублёў, архіўнае фота
Тысяча беларускіх рублёў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Беларусі з верасня вырас больш, чым на 30 рублёў.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Сярэдні заробак па краіне ў кастрычніку 2018 года амаль дасягнуў тысячы рублёў, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

"Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў кастрычніку бягучага года склаў 999,7 рубля", - адзначылі ў Белстаце.

Характэрна, што з верасня сярэдні заробак па краіне вырас больш, чым на 30 рублёў: тады гэтая лічба складала 963,6 рубля. Са студзеня 2018 года сярэдні заробак беларусаў павялічыўся на 140 рублёў.

Нязменным лідарам па памеры заробка застаецца Мінск - 1370,3 рубля. Другое месца займае Мінская вобласць - 996,4 рубля. Першую тройку замыкае Гомельская вобласць: сярэдні заробак, па апошніх дадзеных, тут склаў 907,9 рубля.

У кастрычніку прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас правёў нараду па пытаннях заробка. Кіраўнік урада быў занепакоены тым, што ў верасні памер заробку беларусаў знізіўся.

У лістападзе Белстат апублікаваў дадзеныя пра тое, што рэальныя даходы беларусаў спынілі рост. У студзені-верасні бягучага года яны склалі 107,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Сапраўды такі ж паказчык быў і ў кастрычніку.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне ўраду дамагчыся павышэння ўзроўню сярэдняга заробку па краіне да тысячы рублёў. Прагназуецца, што гэты гадавы паказчык павінен скласці 938 рублёў, а ўзровень сярэдняга заробку ў снежні дасягне 1070 рублёў. У наступным годзе гэта дасягненне патрабуецца замацаваць: узровень сярэдняга заробку павінен быць не ніжэй 1025 рублёў.

Стужка навiн
0