Пенсіянеры, архіўнае фота

Пенсіі беларусаў вырастуць у наступным годзе

8
(абноўлена 13:17 18.12.2018)
Колькі разоў будзе павышана пенсія - невядома, гэта будзе залежаць ад графіка фарміравання даходнай часткі бюджэту.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Пенсіі ў 2019-м у Беларусі вырастуць на 14%, пра гэта міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч паведаміла журналістам у аўторак у Палаце прадстаўнікоў.

"Пастаўлена задача у 2019 годзе выйсці на суадносіны (сярэднямесячнага памеру пенсіі і сярэднямесячнага заробку - Sputnik) у 40%, для гэтага сярэднегадавы тэмп росту пенсіі па ўзросце складзе больш за 114%", - сказала Касцевіч.

Колькі канкрэтна разоў будзе павялічана пенсія, у цяперашні час невядома: па словах міністра, павышэнне будзе залежаць ад графіка фарміравання даходнай часткі бюджэту. Акрамя таго, будзе рабіцца пераразлік пенсій, звязаных з памерам бюджэту пражытачнага мінімуму.

"Прадугледжаны таксама рост дапамог па доглядзе за дзіцем сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", - дадала яна.

Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаннях праект закона аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Вядома, што агульная сума даходаў на 2109 год складае крыху больш за 15 мільярдаў рублёў, расходаў - 14,8 мільярда. Большая частка сродкаў пойдзе на пенсійнае забеспячэнне - 77,5%.

8
Тэги:
Пенсіі, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Эканоміка