Бізнес-разлікі

ІП змогуць самі абраць для сябе рэжым падаткаабкладання

9
(абноўлена 09:10 02.01.2019)
З 1 студзеня адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў будзе разлічвацца па-новаму, а яго плацельшчыкі змогуць самі выбіраць падатковы рэжым.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Падатковы кодэкс прадугледжвае, што з 1 студзеня 2019 года адзіны падатак для ІП будзе разлічвацца па новай методыцы.

У цяперашні час заканадаўча прадугледжана, што мясцовыя саветы дэпутатаў вызначаюць памер стаўкі адзінага падатку ў межах устаноўленага калідора. Пры гэтым задаюцца максімальны і мінімальны парог стаўкі адзінага падатку для ІП, потым паміж гэтымі значэннямі выбіраецца дакладны памер стаўкі, якая дзейнічае ў дадзеным рэгіёне.

Новая рэдакцыя прадугледжвае, што у 2019 будзе зацвярджацца адзіная стаўка падатку без калідораў значэнняў, але пры гэтым будзе ўсталяваная дыферэнцыяцыя яе памераў сярод усіх рэгіёнаў Беларусі.

Мясцовыя саветы атрымаюць права скарачаць прапанаваную ўладамі стаўку падатку да двух разоў, але павялічваць пры гэтым не змогуць. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, змогуць з 1 студзеня самі выбіраць прыдатны для іх рэжым падаткаабкладання.

"Калі сёння адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца пэўнымі працамі або аказваюць асобныя віды паслуг, з'яўляецца абавязковым, то з наступнага года яны атрымаюць магчымасць выбраць той падатковы рэжым, які іх задавальняе", - заяўляў раней намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Паводле слоў намесніка міністра, пры гэтым можна будзе захаваць магчымасць плаціць адзіны падатак. ІП змогуць выбраць спрошчаную сістэму падаткаабкладання або пачаць працаваць з агульнай сістэмай выплаты падаходнага падатку. У Мінфіне звярнулі ўвагу, што гэтыя кардынальныя навацыі павінны сур'ёзным чынам спрыяць паляпшэнню становішча ІП у Беларусі.

9
Тэги:
Беларусь, ІП