Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМанетніца з беларускімі грашыма
Манетніца з беларускімі грашыма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 1 лютага БМП у сярэднім на душу насельніцтва будзе павялічаны на 1,3% - да 216,9 рубля.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) будзе павялічаны ў Беларусі з 1 лютага, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Людзі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Дзіцячыя дапамогі вырастуць з 1 лютага ў Беларусі

Папярэдні раз памер бюджэту пражытачнага мінімуму ўсталёўвалі з 1 жніўня. У параўнанні з тымі значэннямі, паказчык у сярэднім павялічыцца на 1,3%.

Згодна з рашэннем Мінпрацы, БПМ працаздольнага насельніцтва будзе раўняцца 240,8 рублёў. Для пенсіянераў бюджэт пражытачнага мінімуму складзе 166,32 рубля, студэнтаў - 210,43 рубля.

На дзяцей ва ўзросце да трох гадоў БПМ складзе 140,25 рублёў, дзяцей ад трох да шасці гадоў - 192,22, ад шасці да 18 - 235,85 рубля.

Павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму звязана ў першую чаргу з ростам коштаў на харчовыя тавары. Для розных груп павелічэнне БПМ рознае - яно звязана з рознымі нормамі спажывання.

Разам з БПМ з 1 лютага вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, дзяржаўныя дапамогi на дзяцей і некаторыя іншыя выплаты.

Стужка навiн
0