Лямпачка

У Беларусі адмянілі дыферэнцыраваныя тарыфы на некаторыя паслугі ЖКГ

58
(абноўлена 09:45 12.02.2019)
Саўмін адмяніў дыферэнцыяцыю тарыфаў на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі, тэхабслугоўванне дамоў і ліміты на электраэнергію.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Дыферэнцыраваная аплата насельніцтвам некаторых жыллёва-камунальных паслуг адменена ў Беларусі пастановай Саўміна №81 ад 9 лютага, дакумент уступае ў сілу з 1 сакавіка.

Беларусы больш не будуць плаціць за некаторыя паслугі ЖКГ па тарыфах, якія субсідзіруюцца ў межах устаноўленых лімітаў, аплачваючы спажытыя звыш нарматываў па поўным тарыфе. Аплата за тэхабслугоўванне, водазабеспячэнне, каналізацыю і электраэнергію цяпер будзе выконвацца па адзіных тарыфах.

Да гэтага часу ў краіне на шэраг паслуг ЖКГ, такіх як водазабеспячэнне, водаадвядзенне і тэхабслугоўванне жылых дамоў дзейнічала два тарыфы - поўны і ільготны, які субсідзіраваўся дзяржавай.

Адмова ад дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнергію па аб'ёмах спажывання - адзін з этапаў выхаду на такі ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат па прадастаўленні гэтых паслуг, давядзення тарыфаў да ўзроўню эканамічна абгрунтаваных.

58
Тэги:
Беларусь, ЖКГ, Савет міністраў РБ

Эканоміка