Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка Беларусі

На зайздрасць Таліну: залаты запас Беларусі перавысіў 7,5 млрд долараў

33
(абноўлена 14:42 04.05.2019)
У рэйтынгу залатых запасаў Беларусь ідзе ў сярэдзіне і знаходзіцца паміж Фінляндыяй і Балгарыяй, на апошніх месцах Мальта і Эстонія, дзе захоўваецца ўсяго адзін залаты злітак вагой 11 кг.

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Залаты запас Беларусі на 1 мая склаў 7 мільярдаў 568,4 мільёна долараў (у эквіваленце), распавялі Sputnik ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Пазалацілі запас

У красавіку міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі выраслі на 322,7 мільёна долараў (на 4,5%) пасля росту ў сакавіку 2019 года на 150,5 мільёна (на 2,1%).

У Нацбанку адзначылі, што павелічэнню золатавалютных рэзерваў дапамаглі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах "Беларускай валютна-фондавай біржы", а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт ад збору экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Акрамя гэтага росту спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка Беларусі Аляксандр Цімашэнка
© Photo : Из личного архива Александра Тимошенко

Таксама урадам і Нацыянальным банкам у красавіку было выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 220 мільёнаў долараў. Дарэчы, па асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка на 2019 год залаты запас да 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш 7,1 мільярда долараў.

Лічым у тонах

У рэйтынгу золатавалютных рэзерваў у Еўропе за сакавік Беларусь займае дваццаты радок (47 тон золата) і знаходзіцца і паміж Фінляндыяй і Балгарыяй. На першым месцы знаходзіцца Германія, якая валодае амаль 3370 тонамі дарагога металу. За ёй ідзе Італія (амаль 2452 тон), Францыя (2436 тон) і Расія (амаль 2.120 тон). Таксама ў дзясятку ўваходзяць Швейцарыя, Нідэрланды, Партугалія, Англія і Іспанія.

Што да апошніх месцаў рэйтынгу, то там размясцілася Албанія, Эстонія і Мальта. У краіны-суседкі Беларусі ў рэйтынгу адлюстраваны дадзеныя за снежань 2018 года - усяго 250 кілаграм золата.

Не мець златыя горы

Аказваецца, у Банку Эстоніі, які адзначыў учора стогадовы юбілей, захоўваецца толькі адзін злітак і тое, хутчэй, у якасці музейнага экспаната, распавялі на сайце эстонскага Sputnik, спасылаючыся на інтэрв'ю ў эфіры мясцовага тэлебачання кіраўніка аддзела фінансавых рынкаў Банка Эстоніі Фабіа Філіпоцці.

Залаты запас Эстоніі, і праўда, складае ўсяго 256 кілаграм, пры гэтым амаль усе запасы каштоўнага металу знаходзяцца не ў Таліне, а ў Нью-Ёрку. А рашэнне захоўваць актывы рэспублікі ў замежных банках у мэтах бяспекі было прынята яшчэ ў часы першай незалежнасці.

Дык вось, у Банку Эстоніі захоўваецца ўсяго адзін злітак золата вагой 11 кілаграм. Яго кошт прыкладна паўмільёна еўра, аднак чысціні злітка не дастаткова для яго рэалізацыі на фінансавых рынках. Таму злітак ў некаторым родзе можна назваць музейным экспанатам.

Чаму ж у Эстоніі так мала золата, спыталі Фабіа Філіпоцці, на што чыноўнік адказаў, што пасля аднаўлення незалежнасці частка золата была прададзеная, а атрыманыя за яго грошы былі інвеставаны ў іншыя ліквідныя фінансавыя інструменты, у тым ліку ў аблігацыі і акцыі.

33
Тэги:
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Беларусь