Долары ЗША

Дзярждоўг Беларусі паменшыўся на 1 мільярд долараў

8
(абноўлена 12:55 31.07.2019)
У параўнанні з пачаткам бягучага года дзяржаўная запазычанасць знізілася адразу на 5%.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Дзяржаўны доўг Беларусі за шэсць месяцаў паменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2019 года на 2,3 мільярда рублёў або каля 1 мільярда долараў.

У прэс-службе беларускага Мінфіна ўдакладнілі, што, па стане на 1 ліпеня 2019 года, дзярждоўг склаў 43,1 мільярда рублёў, што крыху больш за 20 мільярдаў долараў.

Пры гэтым знешні дзярждоўг склаў 16,7 мільярда і знізіўся на пачатку года на 200 мільёнаў долараў, або на 1,2%. За першае паўгоддзе беларускія ўлады ўзялі ў доўг на знешніх рынках 486,4 мільёна долараў.

Даўгоў пры гэтым улады раздалі на агульную суму ў 773,7 мільёна долараў. У дадзены перыяд вырас на 100 мільёнаў рублёў або 1,2% унутраны дзярждоўг. Цяпер гэты паказчык складае 9 мільярдаў рублёў або 4,5 мільярда долараў.

За справаздачны час улады таксама размясцілі дзяржаблігацыі для юрыдычных і фізічных асоб на 527,9 мільёна долараў. Пры гэтым загасілі свае абавязацельствы за ўсё на 160,3 мільёна долараў і 227,2 мільёна рублёў.

8
Тэги:
Беларусь, Міністэрства фінансаў Беларусі

Эканоміка