Беларусы сталі больш траціць: сярэдні чэк за год вырас на 1,3 рубля

© Sputnik / Виктор ТолочкоХарчовы магазін, архіўнае фота
Харчовы магазін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рост рознічнага тавараабароту прыпадае галоўным чынам на арганізацыі рознічнага гандлю - крамы і рынкі.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Рознічны тавараабарот вырас у Беларусі за 7 месяцаў гэтага года, такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

У гіпермаркеце - Sputnik Беларусь
А вы адчулі? Рэальныя грашовыя даходы беларусаў выраслі на 7% за паўгода

Так, да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах рознічны тавараабарот склаў 27,7 мільярда рублёў, што на 5,2% больш, чым у мінулым годзе.

Зыходзячы з дадзеных за студзень-ліпень 2019 ў сярэднім у дзень беларусы трацяць 13,8 - гэта на 1,3 рубля больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Часцей за ўсё свае даходы суайчыннікі нясуць у краму: на долю гандлёвых арганізацый прыпадае 90,6% рознічнага тавараабароту краіны. У студзені-ліпені ён склаў 25,1 мільярда рублёў - 107,2% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду мінулага года.

Зрэшты, паволі расце цікавасць і да грамхарчу. Усё часцей беларусы пакідаюць грошы ў кафэ, рэстаранах і сталовых - за сем месяцаў гэтага года тут абарот склаў 1,6 мільярда рублёў - на 6,7% больш у супастаўных цэнах за ўзровень студзеня-ліпеня мінулага года.

Стужка навiн
0