Дакументы, архіўнае фота

Белстат заявіў пра зніжэнне коштаў у Беларусі

9
(абноўлена 16:56 10.09.2019)
У жніўні ў рэспубліцы была зафіксавана дэфляцыя ў 0,2%: патаннелі харчовыя тавары.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн у жніўні гэтага года ў Беларусі склаў 99,8%, паведамілі ў аўторак у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Белстат даў справаздачу аб змяненні цэн за жнівень у гэты аўторак.

Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем 2019 года склаў 99,8%, са снежнем 2018 года - 102,9%.

"Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у жніўні 2019-га ў параўнанні з ліпенем 2019-га склаў 100,4%, са снежнем 2018 году - 102,7%", - паведамілі ў Белстаце.

У жніўні патаннелі, па дадзеных Белстата, спажывецкія тавары: індэкс цэн склаў 99,4%. Нехарчовыя тавары ў жніўні не змяніліся ў коштах. Паслугі сталі даражэй на 0,3%.

Паводле прагнозаў Нацбанка, па выніках года інфляцыя ў Беларусі павінна скласці не больш за 5%. Аналагічныя прагнозы робіць урад і на наступны год.

9
Тэги:
Белстат, Беларусь

Эканоміка