Кашалёк з грашыма

Мінімальны заробак і даходы за жнівень у Беларусі індэксаваць не будуць

3
(абноўлена 12:48 11.09.2019)
Згодна з заканадаўствам, індэксацыя праводзіцца, калі інфляцыя з моманту ўстанаўлення мінімальнага заробку і грашовых даходаў насельніцтва перавысіць 5%, у апошні месяц лета гэтага не адбылося.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Індэксаваць мінімальны заробак і даходы насельніцтва за мінулы жнівень у Беларусі не будуць, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у жніўні была зафіксавана дэфляцыя ў 0,2%. У цэлым з пачатку года індэкс спажывецкіх цэн павялічыўся ўсяго на 2,9%.

Згодна з заканадаўствам, індэксацыя праводзіцца тады, калі інфляцыя з моманту ўстанаўлення мінімальнага заробку і грашовых даходаў насельніцтва перавысіць 5%. Мінімальны заробак у Беларусі ў памеры 330 рублёў усталявалі ў студзені бягучага года, а грашовыя даходы насельніцтва апошні раз змяняліся ў маі.

"Індэкс спажывецкіх цэн за жнівень 2019 года не перавысіў пяціпрацэнтнага парога. У сувязі з гэтым названыя вiды даходаў за гэты месяц не індэксуюцца", - растлумачылі ў Мінпрацы.

3
Тэги:
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларусь, заробак

Эканоміка